У агні загінуў чалавек
Пажар у вёсцы Агарэвічы ў сераду, 30 сакавіка, знішчыў дом і забраў жыццё 45-гадовага Дзмітрыя Ж., работніка СВК “Агарэвічы”. Суседзі і пажарныя выратавалі ад гібелі дзіця і жанчыну.
Трагедыя адбылася ў вёсцы Агарэвічы ў сераду, 30 сакавіка / Фото: Петр Гузаевский
Узгаранне заўважылі суседзі з вуліцы Першамайскай каля 12 гадзін дня, калі полымя вырвалася наружу. Хата стаяла на ўскрайку вуліцы, і вецер з поля хутка раздуваў полымя. У доме ў той час было тры чалавекі. Дзякуючы аператыўным і самаадданым дзеянням вяскоўцаў і выратавальнікаў, уратавалі дваіх – сужыцельніцу гаспадара, якую з палаючага дома вынеслі пажарныя, і яе ўнука, 2009 года нараджэння, якога яшчэ да прыезду выратавальнікаў вынеслі суседзі. На жаль, мужчыну ратаваць ужо было позна… Ён загінуў.
Як патлумачыла жанчына, яна была ў другім пакоі, прыдрамала і не бачыла, як пачаўся пажар.
Адной з верагодных прычын узгарання супрацоўнікі Ганцавіцкага РАНС разглядаюць курэнне. Але канкрэтную прычыну давядзецца высветліць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія праводзіць праверку на месцы здарэння.
У гэтым годзе на Ганцаўшчыне гэта ўжо трэці трагічны выпадак, калі на пажары загінулі людзі. Папярэднія здарэнні адбыліся ў Малькавічах і Дзяніскавічах. І гэта за няпоўныя тры месяцы. У мінулым годзе было чатыры пажары са смяротным вынікам, з якіх два ў тых жа Дзяніскавічах і два ў вёсцы Ганцавічы. Павышэнне колькасці загінуўшых падчас пажару на назіраецца не толькі ў нашым раёне. У Брэсцкай вобласці за тры месяцы ўжо загінулі 56 чалавек, а за ўвесь мінулы год 125.
Па словах аднаго з супрацоўнікаў Ганцавіцкага РАНС, у большасці выпадкаў пажары адбываюцца, таму што людзі шмат п’юць. “Факты такія, што разам з павелічэннем ўжывання спіртных напояў павялічваецца і смяротнасць на пажарах. Як з гэтым змагацца – ніхто не ведае”, – сказаў выратавальнік.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам