Мінівэн апынуўся ў канаве
З дапамогай крана прыйшлося даставаць аўтамабіль «Фольксваген-Шаран» з канавы, у якой той апынуўся пасля дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў сераду раніцай 3 лютага на перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Будаўнікоў у Ганцавічах, непадалёк ад чыгункі.
Па словах удзельнікаў ДТЗ, аварыя адбылася раніцай каля паловы дзявятай, калі рух транспарта быў інтэнсіўны. Жыхар вёскі Ганцавічы Віталій Кавалевіч на аўтамабілі «Фольксваген Шаран» рухаўся па галоўнай дарозе ў бок аўтавакзала, а ганцаўчанін на «Аўдзі» паварочваў з вуліцы Будаўнікоў налева і правым бокам па касаючай ударыў у мінівэн.
«Фольксваген» панесла ў глыбокую канаву, і спыніўся аўтамабіль, урэзаўшыся ў бетонны слупок, на якім вісеў знак «Галоўная дарога». Вадзіцель атрымаў парэз рукі, але сам здолеў выбрацца з машыны, і шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Па словах Віталія Кавалевіча, ён ехаў з невялікай хуткасцю, інакш наступствы маглі быць непрадказальнымі.
„Аўдзі” атрымала толькі невялікія ўмяціны і драпіны крыла і бампера.
Хто вінаваты ў ДТЗ, павінны высветліць супрацоўнікі ДАІ.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам