Асілак “пагуляў” на дзіцячай пляцоўцы
Багатырскую сілу прадэманстраваў невядомы чалавек, які ў ноч з суботы на нядзелю рукамі зламаў жалеза і спрабаваў завязаць металічныя пруты дзіцячых арэляў на вузел. Аб гэтым раніцай 12-га верасня «ГЧ» паведамілі жыхары дома 41А па вул. Будаўнікоў пасля таго як выйшлі ў двор і ўбачылі вынік «працы» асілка.
Адна арматурына, на якой дагэтуль трымалася гойданка, была адарвана ад перакладзіны і закручана за металічную апору. Магчыма, нехта з дарослых загуляўся і закруціў гушкалку, каб не занялі месца да яго наступнага прыходу.
Калі карэспандэнт прыбыў на месца здарэння, там ужо працавалі работнікі Ганцавіцкага РАУС і Следчага камітэта.
Як расказала намеснік старшыні жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва Надзея Дрозд, аб зломанай гойданцы ёй паведаміла суседка. «Хто тут нахуліганіў, сказаць цяжка, бо ў нашым двары адпачывае моладзь з ўсяго мікрараёна, – сказала Н. Дрозд. – Шкада, што людзі глумяць канструкцыі для дзіцячых забаў, бо мы ж стараемся падтрымліваць іх у добрым стане. Вось у мінулым годзе ўсё падрамантавалі, падсыпку зрабілі, а тут нехта ўзяў ды паламаў. Наўрад гэта зрабілі дзеці, бо каб так адламаць жалеза, патрэбна сіла…»
Пакуль участковы браў тлумачэнні ад жыхароў дома, супрацоўнік Следчага камітэта агледзеў спартыўную сумку, якая валялася на зямлі каля зломанай гойданкі. У сумцы з лагатыпам чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску, знаходзіліся асабістыя рэчы. Пакуль што прозвішча гэтага чалавека мы не называем, бо невядома, ці гэта сам ён дэманстраваў багатырскую сілу, ці пісаў начны рэпартаж пра ганцавіцкага асілка, а сумку забыў, спяшаючыся на працу.
Усе абставіны справы павінны ўстанавіць работнікі праваахоўных органаў. А так як дзіцячыя арэлі скруціла не ветрам, а скурожаны яны наўмысна, то не выключана, што ў дзеяннях правапарушальніка ёсць прыкметы складу хуліганства, якое караецца крымінальным законам. Праверкай займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам