Происшествия

Асілак “пагуляў” на дзіцячай пляцоўцы ў Ганцавічах

Адна арматурына, на якой дагэтуль трымалася гойданка, была адарвана ад перакладзіны і закручана за металічную апору. Дарослы чалавек загуляўся і закруціў гушкалку, каб не занялі месца да яго наступнага прыходу.

Калі карэспандэнт “ГЧ” прыбыў на месца здарэння, там ужо працавалі работнікі Ганцавіцкага РАУС і Следчага камітэта.

Як расказала намеснік старшыні жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва Надзея Дрозд, аб зломанай гойданцы ёй паведаміла суседка.

«Хто тут нахуліганіў, сказаць цяжка, бо ў нашым двары адпачывае моладзь з ўсяго мікрараёна, – сказала Н. Дрозд. – Шкада, што людзі глумяць канструкцыі для дзіцячых забаў, бо мы ж стараемся падтрымліваць іх у добрым стане. Вось у мінулым годзе ўсё падрамантавалі, падсыпку зрабілі, а тут нехта ўзяў ды паламаў. Наўрад гэта зрабілі дзеці, бо каб так адламаць жалеза, патрэбна сіла…»

Пакуль участковы браў тлумачэнні ад жыхароў дома, супрацоўнік Следчага камітэта агледзеў спартыўную сумку, якая валялася на зямлі каля зломанай гойданкі. У сумцы з лагатыпам чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску, знаходзіліся асабістыя рэчы.

Пакуль што прозвішча гэтага чалавека мы не называем, бо невядома, ці гэта сам ён дэманстраваў багатырскую сілу, ці пісаў начны рэпартаж пра ганцавіцкага асілка, а сумку забыў, спяшаючыся на працу.

Усе абставіны справы павінны ўстанавіць работнікі праваахоўных органаў. А так як дзіцячыя арэлі скруціла не ветрам, а скурожаны яны наўмысна, то не выключана, што ў дзеяннях правапарушальніка ёсць прыкметы складу хуліганства, якое караецца крымінальным законам. Праверкай займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС.

Пасляслоўе: Прайшоў час, а вандала, які пакурожыў арэлі, не знашлі… Тады пад артыкулам быў такі каментарый:
“Трудно найти, потому что мало улик… всего лишь сумка, фотоаппарат, ботинки и документы журналиста районной газеты с фотографией…:))))))) По таким приметам надо много служебных собак. Следы ж затоптали:)))”

Справу проста замялі. Не было чуваць, каб была ўзбуджана крымінальная ці нават адміністрацыйная справа. Бо вядома ж, па закону супрацоўнік раёнкі за такія ўчынкі не працаваў бы на адказнай пасадзе.
За парушэнне закону, а было бяздзеянне з боку праваахоўных органаў, таксама нікога не прыцягнулі. Вось так аднабока працуе закон…

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

7 часов ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

11 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

11 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago