У Польшчы адзін п’яны беларус падмяніў за рулём другога … і той п’яны
У сталіцы Польшчы Варшаве арыштавалі двух маладых беларусаў, якія нецвярозыя па чарзе селі за руль аўтамабіля. За гэта ім пагражае альбо вялікі штраф, альбо да двух гадоў пазбаўлення волі.
Два маладыя беларусы селі п'янымі за руль у Польшы і трапілі ў наручнікі
Сітуацыя разгортвалася так, што адзін з хлопцаў на аўтамабілі “Пежо” сутыкнуўся з прыпаркаванай машынай “Опель” у прадмесці Варшавы Бялаленка.
Гаспадар “Опеля” выклікаў паліцыю. Тым часам вадзіцель “Пежо” і пасажыр памяняліся месцамі. Гэтак яны хацелі абмануць сведкаў. Аднак яны не здагадваліся, што гэта зафіксавала камера відэаназірання.
Вось толькі навошта былі такія маніпуляцыі? Паліцыя праверыла іх на цвярозасць. Алкатэстэр паказаў, што абое ўжывалі алкаголь. Дадатковая праверка выявіла ў аднаго хлопца 1,5, а ў другога – 1,7 праміле.
Абодным беларусам па 24 гады. У аднаго з іх забралі вадзіцельскае пасведчанне. У другога правоў увогуле не было. “Пежо” паставілі на штрафную стаянку.
Затрыманым накінулі наручнікі і адправілі пад арышт.

Па польскіх законах ім пагражае вялікі штраф і крымінальная адказнасць да двух гадоў пазбаўлення волі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. А пасажыру яшчэ і штраф за кіраванне без вадзіцельскага пасведчання.
Адказнасць па польскім законам за кіраванне ў нецвярозым стане:
Вадзіцель, які мае ў крыві больш за 0,5%, лічыцца злачынцам (арт.178a Kрымінальны кодэкс Рэспублікі Польшча), і кіраванне ў нецвярозым выглядзе можа скончыцца турмой. Пакаранне ў дадзеным выпадку будзе наступным:
- 10 штрафных балаў;
- штраф, які залежыць ад даходу: ад 10 да 540 дзённых ставак;
- штраф ад 5000 злотых у Фонд дапамогі ахвярам і пастпенітэнцыярнай дапамозе;
- пакаранне да 2 гадоў пазбаўлення волі;
- забарона на кіраванне не менш за 3 гады.
Читайте также:
Будут судить ольшанца, который сбил человека на неисправном «ВАЗ»
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру
Материалы по теме
Што здзіўляе беларусаў пасля пераезду ў Польшчу
Сяргей ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і часам забываецца, што ён у іншай краіне: падобныя стравы, прыказкі, гумар і сямейныя традыцыі. І калі спрабуе расказаць знаёмым з Мінска, як выглядае жыццё над Віслай, кажа, што яго здзіўляла ў першыя месяцы.
Як атрымаць медыцынскую дапамогу, адукацыю і жыллё ў Польшчы
Легальнае знаходжанне ў краіне з’яўляецца толькі першым крокам на шляху да новага жыцця ў Польшчы. Наступная задача, часта не менш складаная, гэта забяспечыць тры асноўныя патрэбы: медыцынскую дапамогу, адукацыю для дзяцей і жыллё.
Беларуская мова ў эміграцыі. Парадокс, якога ніхто не чакаў
Большасць беларусаў у Польшчы штодня размаўляе па-руску, але пасля эміграцыі многія пачынаюць інакш глядзець на беларускую мову. Адначасова ім даводзіцца асвойваць польскую, якая становіцца не толькі сродкам адаптацыі, але і часткай новага жыцця.
Ці можа Польшча абысціся без імігрантаў? Якія галіны эканомікі падтрымліваюць беларусы
Грамадзяне Беларусі з’яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў, якія маюць сапраўдныя дазволы на знаходжанне ў Польшчы. Хоць пасля жніўня 2020 года іх колькасць значна павялічылася, беларусы рэдка становяцца галоўнай тэмай грамадскіх дыскусій. Аднак афіцыйныя звесткі дзяржаўных устаноў і вынікі сацыялагічных даследаванняў дазваляюць дастаткова дакладна ацаніць, як гэтая група ўплывае на эканамічнае становішча краіны.