Происшествия

У Польшчы адзін п’яны беларус падмяніў за рулём другога … і той п’яны

Сітуацыя разгортвалася так, што адзін з хлопцаў на аўтамабілі “Пежо” сутыкнуўся з прыпаркаванай машынай “Опель” у прадмесці Варшавы Бялаленка.

Гаспадар “Опеля” выклікаў паліцыю. Тым часам вадзіцель “Пежо” і пасажыр памяняліся месцамі. Гэтак яны хацелі абмануць сведкаў. Аднак яны не здагадваліся, што гэта зафіксавала камера відэаназірання.

Вось толькі навошта былі такія маніпуляцыі? Паліцыя праверыла іх на цвярозасць. Алкатэстэр паказаў, што абое ўжывалі алкаголь. Дадатковая праверка выявіла ў аднаго хлопца 1,5, а ў другога – 1,7 праміле.

Абодным беларусам па 24 гады.  У аднаго з іх забралі вадзіцельскае пасведчанне. У другога правоў увогуле не было. “Пежо” паставілі на штрафную стаянку.

Затрыманым накінулі наручнікі і адправілі пад арышт.

Затрыманыя беларусы на фота польскай паліцыі

Па польскіх законах ім пагражае вялікі штраф і крымінальная адказнасць да двух гадоў пазбаўлення волі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. А пасажыру яшчэ і штраф за кіраванне без вадзіцельскага пасведчання.

Адказнасць па польскім законам за кіраванне ў нецвярозым стане:

Вадзіцель, які мае ў крыві больш за 0,5%, лічыцца злачынцам (арт.178a Kрымінальны кодэкс Рэспублікі Польшча), і кіраванне ў нецвярозым выглядзе можа скончыцца турмой. Пакаранне ў дадзеным выпадку будзе наступным:

  • 10 штрафных балаў;
  • штраф, які залежыць ад даходу: ад 10 да 540 дзённых ставак;
  • штраф ад 5000 злотых у Фонд дапамогі ахвярам і пастпенітэнцыярнай дапамозе;
  • пакаранне да 2 гадоў пазбаўлення волі;
  • забарона на кіраванне не менш за 3 гады.

Читайте также:
Будут судить ольшанца, который сбил человека на неисправном «ВАЗ»

Игорь Михалюк

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

9 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

15 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago