
Як патлумачыла каардынатар конкурса, дырэктар Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч, гэты конкурс у Ганцавічах праходзіць другі год, і яго мэта – далучыць жыхароў горада і раёна, дзяцей і падлеткаў да традыцый народнай творчасці, выявіць таленавітых жыхароў Ганцаўшчыны, захаваць лепшыя традыцыі народнай творчасці.
“Конкурс прысвечаны святкаванню Вялікадня, – сказала Маргарыта Аляксандраўна. – Выйграе самае арыгінальнае яйка, выкананае ў беларускай традыцыі, прычым у розных тэхналогіях – вышыўка, бісерапляценне ці роспіс па дрэве. Там будзе некалькі намінацый, і хацелася б, каб людзі ўдзельнічалі актыўней. Мы чакаем арыгінальных прац“.
Пасля таго як збяруць усе работы, іх выставяць на агляд – з 11 красавіка па 1 мая. Падвядзенне вынікаў і ўнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 мая на гарадской плошчы.
“На свяце 1 мая будзе выстава горада майстроў, там мы і абвесцім, хто стаў пераможцам конкурсу, – сказала Маргарыта Саланевіч. – Магчыма, правядзём таксама конкурс глядацкіх сімпатый“.
Як зазначыла Маргарыта Аляксандраўна, у выставе-конкурсе змогуць прыняць удзел аўтары ў наступных ўроставых групах: 5–10 гадоў; 11–17 гадоў; 18– і больш гадоў (індывідуальныя і калектыўныя працы асобна).
Намінацыі, па якіх будуць ацэньвацца працы:
– “велікоднае яйка” (індывідуальныя працы) – вырабы, выкананыя ў розных тэхніках (роспісу, выпальванні і разьбе па дрэве, аплікацыя, дэкупаж, квілінг, працы з прыродных матэрыялаў, вышыўка, бісерапляценне, макрамэ, вязанне і іншыя).
– “у асяроддзі сям`і” (калектыўныя і сямейныя працы) – прымаюцца велікодныя яйкі, выкананыя ў розных тэхніках.
Па словах каардынатара выставы, конкурсныя працы павінны быць выкананы на высокім узроўні. Таксама абавязкова павінны быць этыкеткі памерам 4х5 см, на якіх трэба напісаць назву вырабу, указаць прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост, кіраўніка (калі такі ёсць), школу (ці іншую ўстанову), тэлефон. Працы павінны быць устойлівымі (каб іх можна было паставіць).
Пераможцы выставы-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі прызамі і фірменнымі падарункамі ад спонсараў.
Пацікавіцца ўмовамі конкурсу можна па тэлефоне раённага Дома рамёстваў – 2-21-48.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More