Дзве дзікія качкі пасяліліся ў горадзе
На канаве па вул. Арлоўскага ў Ганцавічах звілі гнёзды і выседзелі птушанят две дзікія качкі. У адной "матулі" адзінаццаць качанят, у другой – восем.
Куток жывой прыроды з'явіўся ў Ганцавічах на канаве па вул. Арлоўскага / Фото: Cветлана Малышко
Аб гэтым у газету паведаміў жыхар горада Андрэй Макарэвіч, які расказаў, што гэты куток дзікай прыроды ў горадзе з`явіўся больш за дзесяць год назад і ўжо колькі год запар старая качка вяртаецца на сваё ўлюбёнае месца.
На гэты раз да яе далучылася і маладая птушка, якая таксама пасялілася на канаве, каб выгадаваць патомства.
“Я ўжо колькі гадоў назіраю за гэтай качкай – кожную вясну і лета яна тут. Я нават чакаю яе – ці прыляціць ізноў? – сказаў мужчына. – І ніхто яе не чапае – ні сабакі, ні людзі. Наадварот, некаторыя бацькі, якія ведаюць пра качанят, прыводзяць сюды сваіх дзяцей, каб пакарміць птушак хлебам, сфатаграфаваць“.
Ён расказаў, што і сваім унукам некалі паказаў качанят.
“Яны так радаваліся, бадай кожны дзень бегалі, каб паназіраць за імі. І цяпер пра гэта ўспамінаюць, хоць і дарослыя ўжо”, – сказаў мужчына.
Старэйшая качка ўжо прывыкла да ўвагі прахожых і амаль не палохалася, калі яе фатаграфавалі. Яна толькі заплыла на сярэдзіну канавы і пазвала дзяцей-качанят, якія абляпілі матулю, хаваючыся ад чужакоў за яе бокам.

А вось другая птушка была больш сярдзітай: шыпела, калі яе фатаграфавалі і неспакойна падзывала качанят.
Яны былі крыху большымі, чым у першай качкі, таму аказаліся сапраўднымі неслухамі і раз-пораз адплывалі ад матулі ў пошуках ежы. А яна хвалявалася і шукала месца падалей ад людзей, у хмызняку.

Супакоілася качка толькі тады, калі людзі адышліся. Сабраўшы свой вывадак, яна паплыла далей ад людскіх вачэй.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру