“Ратуйце, патоп!” альбо Чым небяспечна ініцыятыва з лапатай

А сёлета дочкі пенсіянеркі, ратуючы зямельны надзел і гаспадарчыя пабудовы ад затаплення, нечакана нажылі іншыя праблемы – абурэнне суседзяў, і справа дайшла да міліцыі.

У мінулую суботу, 29 красавіка, родныя Таццяны Трафімаўны пракапалі траншэю цераз дарогу і праклалі трубу, па якой тоны вады хлынулі цераз тэрыторыю былой школы. Вось толькі не разлічылі жанчыны, што вада пойдзе не толькі ў канаву, але і на двор суседняй вуліцы Школьнай, дзе жыве 89-гадовая Надзея Сямёнаўна Малашкевіч са сваім сынам-інвалідам.

А гэта ўжо выклікага абурэнне Малашкевічаў, якія перагарадзілі шлях вадзе да трубы, таксама папрацаваўшы лапатай, і выклікалі міліцыю, а таксама паведамілі на “гарачую лінію” “ГЧ”.

“Непрыемна, што напярэдадні свята Вялікай Перамогі, калі праходзяць акцыі дапамогі ветэранам і іх сем`ям, нам зрабілі такі “падарунак”, – сказала па тэлефоне жанчына, – У гэтым двары жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы дырэктар Боркаўскай школы Фёдар Фёдаравіч Малашкевіч, а пасля яго смерці ў гэтым двухпавярховым доме засталіся жыць яго жонка і сын”.

Родныя Малашке-вічаў мяркуюць, што суседзі не павінны былі самавольна пракладваць трубу цераз дарогу.

За некалькі дзён, калі спала вада, эмоцыі заціхлі. Пажылыя жанчыны шмат гадоў працавалі разам у школе, жылі ў міры і згодзе і псаваць суседскія адносіны не жадалі. Так жанчыны у аўторак казалі падчас размовы з аўтарам гэтага артыкула. Ды і іх дзецям яшчэ не раз прыйдзецца сустракацца, бо ў Борках застанецца родны дом і спадчына бацькоў. Але праблема засталася – затопленыя зямельныя ўчасткі.

Хто ж павінен яе вырашаць? Без мясцовай улады тут не абысціся, бо гэта якраз яе абавязак. З Ганцавіцкага РАУС паведамленне перадалі для разбіральніцтва ў Любашаўскі сельсавет, і старшыня ўжо спрабуе вырашыць пытанне.

“Атрымалася, што найшла каса на камень, – сказаў старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей. – Адны спусцілі воду, бо паўсюль было затоплена аж да хлява, а другім гэта не спадабалася”. Па словах Уладзіміра Мікалаевіча, трубу паклалі цераз дарогу і акуратна яе закапалі.

Калі трэба будзе, то тыя некалькі шуфляў асфальту прывязуць і пакладуць, хаця ніхто па гэтай дарозе каля школы ўжо не ездзіць.

“Я ўжо паведаміў у раённыя службы і намесніку старшыні райвыканкама Віталію Пракурату. На месцы спецыялісты абмяркуюць і, можа, знойдуць якое рашэнне праблемы. Магчыма, трэба будзе пракапаць канаўку па тэрыторыі школы ці адвесці ваду ў бліжэйшую канаву. А вось сварыцца людзям не трэба – колькі ж там засталося іх, трэба знаходзіць паразуменне”, – сказаў старшыня сельсавета.

Уладзімір Гардзей мяркуе правільна, хоць трэба было і раней дапамагчы вырашыць гэтую праблему. А яшчэ гэты выпадак павінен стаць папярэджаннем, што лепш папрацаваць ручкай на паперы і напісаць зварот да мясцовых уладаў, чым самавольна капаць. Бо ініцыятыва з лапатай, калі выпадкова пашкодзіш кабель, дарогу ці іншую камунікацыю, можа абярнуцца штрафамі, памеры якіх зараз велізарныя – на тыя грошы купіш агародніны і бульбы на пяць гадоў для ўсёй радні.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

14 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

21 час ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago