Дастаўка піцы ў Ганцавічах! Яўген цісні на педалі, каб не астыла!
Калі першы раз мы з калегамі з рэдакцыі вырашылі праверыць, як працуе новая ў Ганцавічах паслуга па дастаўцы піцы, пагаварыць з ее дастаўшчыкам не атрымалася. А вось сёння, калі ў чарговы раз ён нам хуценька прывёз на ровары духмяную і гарачую піцу, хлапчук расказаў пра сваю падпрацоўку...
8-класнік у фірмовай вопратцы прымчаў наш пакунак і дзве піцы ў герметычнай сумцы, пашытай пад памер каробкаў піцы.
Ад моманту заказа, пакуль гатавалі піцу і да моманту, калі 14-гадовы Яўген Станкевіч зайшоў у офіс рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час”, прайшло роўна паўгадзіны.
Хлопец прадставіўся, што яго завуць Яўген. “Я сам на беларускай мове не вельмі добра гавару, а вось бацькі дома размаўляюць на беларускай”, – адказаў хлопец.
Яўген прадэманстраваў нашы піцы. Адчыніўшы крышку скрынкі, ад паху апетыт разыграўся яшчэ больш…
Пакуль калегі раскладалі гарачую і духмяную страву, Яўген расказаў, што на працу напрасіўся сам, а дапамог знайсці падпрацоўку бацька. Развозіць ён яе па горадзе і па пляж. Цану дастаўкі глядзіце тут.
“Пакуль замоваў па горадзе не вельмі шмат, таму некаторыя дні збіраю чарніцы ў лесе – хочацца дапамагчы бацькам, каб не прасіць на грошы на марожанае ці квас, – расказаў Яўген. – І яшчэ я дома курэй і сабаку Боцмана кармлю”.
Спадабалася свежая піцца, спадабаўся ветлівы і просты хлопец. Толькі было крыху сумна, што за дзень з 14 тысяч жыхароў Ганцавіч, ён дастаўляе ў сярэднім дзве ці тры піццы ў дзень. Зрэдку бывае пяць. Ганцаўчане эканомяць… Няма яшчэ звычкі, дый менталітэт ганцаўчан вясковы.

Дастаўка коштам адзін рубель – сёння гэта грошы невялікія. Але ці галоўнае грошы? Іх нават прыемна траціць, даць магчымасць юнаку адчуць радасць ад заробленага рубля сваёй працай – вось гэта задавальненне. Не для жывата ад смачнай піцы, а для душы.
Таму, канешне, без чаявых Яўген з рэдакцыі не паехаў – усёж размовамі аднялі некалькі хвілін яго працоўнага часу. І хлопец, здаецца таксама застаўся задаволены.

Уручыўшы піцу, а таксама таварны і касавыя чэкі, хлопец падзякаваў і, ўсміхнуўшыся сказаў: “Званіце, я з радасцю прывязу вам столькі, сколькі пажадаеце”.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит