Хвала настаўнікам
Лічаныя дні засталіся да свята настаўнікаў, якое з усіх прафесійных урачыстасцей можна смела лічыць самым масавым, бо рыхтуюцца да яго ўсе, каго датычыцца справа адукацыі – і настаўнікі, і дзеці, і бацькі. Кветкі ў гандлёвых павільёнах распрадаюцца не горш, як на Восьмага сакавіка. А гэта значыць, што любімых і добрых настаўнікаў у нас шмат. І гэта радуе.
Газета “Ганцавіцкі час” далучаецца да значнай і ўрачыстай падзеі і віншуе ўсіх настаўнікаў. Са святам, шаноўныя педагогі! Хай у вас прыбаўляецца дбайных вучняў, якія пераймуць моцныя веды ды ўсхваляць вас за плённую працу! Бо кожны настаўнік, які ўкладае сваю душу ў дзяцей, заўсёды атрымае аб сабе добры водзыў. Без увагі застануцца толькі карыслівыя работнікі, якія апынуліся ў школе дзеля грошай. Сваю ўзнагароду яны атрымаюць у дзень зарплаты.
Перад святам узгадаю педагогаў, у якіх пашчасціла вучыцца маім траім дзецям. Адна з іх – настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Людміла Іванаўна Трафімчык, якая была класным кіраўніком у маёй старэйшай дачкі. Людміла Іванаўна не прыхільніца публічнай хвалы, але я лічу, што свет павінен ведаць сваіх герояў.

Калі наша сям`я пераехала жыць у горад, былая выпускніца Людмілы Іванаўны парэкамендавала аддаваць дачку менавіта ў яе клас. Так яно і атрымалася. Дырэктар вельмі здзівілася, што просімся ў клас да Людмілы Іванаўны, але згадзілася. З першых хвілін знаёмства мы з класным кіраўніком разумелі адна адну з паўслова, і гэтая акалічнасць дала свой вынік. Дачка выдатна скончыла школу, паступіла ва ўніверсітэт, але ўзаемаадносін з настаўніцай не губляе. Мы ахвотна кантактуем пры сустрэчы, па тэлефоне і ў сацсетках. Да гэтага нас змушае ўзаемная шчырасць – і гэта так прыемна!
Грандыёзна пашанцавала маёй меншай дачцэ – яна вучылася ў пачатковых класах у Круговіцкай СШ. Яе настаўніцай была Святлана Юльянаўна Муха. (Прабачце, што парушаю табу журналіста і пішу пра сваячку… Але колькі год можна адкладваць?) Калі б усе настаўнікі былі да такой ступені адданыя вучням, то, па-мойму, вынікі вучобы былі б значна вышэйшыя. Святлана – вельмі адказны, пазітыўны і вясёлы чалавек, што і дапамагае ёй у настаўніцкай працы. Нават з сур`ёзных сітуацый з вучнямі яна лёгка знаходзіць выйсце з дапамогай жартаў. А тактоўныя адносіны з вучнямі і справядлівыя адзнакі мацуюць яе аўтарытэт сярод дзяцей і бацькоў.
З добрымі педагогамі пашчасціла і малодшаму сыну. Шмат было хвалявання, калі мы афармлялі дзіця ў садок. Але ад душы адлягло, калі я даведалася, што сын будзе выхоўвацца ў адной з лепшых выхавальнікаў дзіцячага сада №4 Вікторыі Васільеўны Зялёнка, якую нам станоўча характарызавала яе калега па працы, а гэта двойчы прыемна. Добрым памочнікам выхавацеля з`яўляецца Тамара Мікалаеўна Ціхан. Гэты чалавек з адкрытай душой умее аблашчыць і супакоіць кожнае дзіця, а таксама парадаваць бацькоў добрым водгукам аб дзіцяці.

Прачытаўшы гэты артыкул, шмат хто падумае, чаму тут няма імён іншых настаўнікаў, бо выдатных педагогаў у раёне шмат. Але гэты аповед пра тых педагогаў, якія ўжо выпусцілі маіх дзяцей са сваіх калектываў, а нашыя стасункі не губляюцца.
Дарагія чытачы, дасылайце аповеды пра цікавых людзей, і “Ганцавіцкі час” іх надрукуе, бо часта так складаецца, што на скаргі ў людзей знаходзіцца час, а вось пахваліць кагосьці яго не хапае.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами