Як найдаўжэй захаваць святочны букет?
Ужсе жанчыны любяць атрымліваць кветкі ад тых, хто іх любіць і цэніць. Хочацца, каб гэта прыгажосць жыла як мага даўжэй. Мы падрыхтавалі простыя інструкцыі, як працягнуць жыццё самага прыгожага падарунка.
Фото: Інфаграфіка Аляксандры Парахні.
Дастаньце расліны з плёнкі. Жывыя кветкі прыгожыя самі па сабе, а ўпакоўка патрэбная толькі для зручнага транспартавання.
З ніжняй часткі сцябла абарвіце лісце. Лісткі не будуць гніць, а сцяблінкі атрымаюць больш вады.
Падразайце кветкі пад струменем вады. Калі паветра трапляе ў полае сцябло, гэта скарачае жыццё кветкі.
Падразайце сцяблінкі і мяняйце ваду штодня.
Аспірын, соль ці спірт прадухіляць загніванне, а цукар працягне жыццё раслінак.
Асвяжыць букет можна, папырскаўшы раніцай халаднаватай вадой. Калі каля кветак паставіць вазу з фруктамі, яны хутчэй загінуць.
Не варта займацца кветкамі ў кепскім настроі. Даўжэй за іншыя стаяць кветкі, якія дарылі і даглядалі з любоўю.

Матэрыял прадастаўлены “Рэгіянальнай газетай”.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами