Стараста вёскі Раздзялавічы развеяў міф пра сваіх землякоў
Раней лічылася, што раздялаўцы – “гарачыя голавы”: як што не па іх, то адразу хапаюцца за ружжо ці кідаюцца ў бойку. Аднак час не стаіць на месцы, мяняюцца і людзі: пра тое, што жыхары вёскі Раздзялавічы – мірныя людзі, расказаў стараста вёскі Мікалай Шапялевіч, які займае гэту пасаду ўжо на працягу дзесяці гадоў.
Стараста вёскі Раздзялавічы Мікалай Шапялевіч лічыць, што гаспадарыць у вёсцы трэба з душой, і аператыўна вырашаць кожную праблему яе жыхароў. / Фото: Святланы Малышкі.
“Не, нашы жыхары вельмі ветлівыя і прыязныя людзі! Можа, раней і былі гарачыя і скорыя на расправу, але цяпер мы ўжо гэта выкаранілі, – патлумачыў стараста. – У нас у вёсцы нават “злосных” п’яніц няма: калі хто і выпівае, дык паціху, дома: ніхто па вуліцам п’яным не боўтаецца, і ніхто іх не бачыць…”
Мікалай Шапялевіч працуе ў мясцовай школе настаўнікам працы і сацыяльным педагогам. Ён сказаў, што ведае пра ўсіх жыхароў вёсцы, хто чым “дыхае”. На думку Мікалая Міхайлавіча, стараста – як гаспадар у хаце: ён дбае, каб у вёсцы былі добрыя дарогі і ўсім хапіла агародаў, каб правясці святло людзям пад хату, дзе ім спальваць смецце і што рабіць з бадзяжнымі сабакамі.
З гэтымі і іншымі надзённымі праблемамі звяртаюцца да свайго “галавы” вяскоўцы. І ён па меры магчымасці стараецца дапамагчы.
“Лічу, што дробязных праблем у людзей не бывае, – сказаў стараста. – Ка мне звяртаюцца людзі ў надзеі, што я дапамагу, і я не магу іх абмануць. Ёсць праблема – значыць, я бяру трубку і тэлефаную кіраўніцтву, і калі гэта магчыма – праблемы вырашаюцца…”
Ён кажа, што як добры гаспадар, стараста павінен бачыць ўсе непаладкі ў сваёй “хаце” – вёсцы: не толькі клапаціцца пра чысціню на яе вуліцах і старацца, каб людзям ўтульна жылося, а таксама немалаважна клапаціцца і пра прафілактыку сямейнага няшчасця.
“Калі дзесяць гадоў таму я пачаў працаваць сацыяльным педагогам, у нас у вёсцы было пятнаццаць сямей, які былі ў сацыяльна-небяспечным становішчы, то цяпер – ніводнай. Канешне, гэта праца не аднаго дня: трэба размаўляць з людзьмі, падштурхваць да добрых спраў. А калі кожнадзённа не рабіць гэтага, на месяц-другі закінуць дбаць пра сем’і, то можа і вылезці што-небудзь непрыемнае…”, – сказаў ён.
Як стараста вырашае людскія праблемы, чытайце ў друкаваным нумары “ГЧ” за 21 чэрвеня.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру