Чаму дарослыя не заўважаюць цудаў жыцця
Кажуць, калі нараджаецца дзіця, то на чароўным небасхіле з`яўляецца новая зорка. І гэта не проста зорка, гэта новая ідэя светаўспрымання, бо ўсе людзі па-рознаму бачаць адну і тую ж з`яву.
Алена Кляўчэня з в. Будча ўсё жыццё працавала паляводам у калгасе. Сёлета яна адзначыла 85-годдзе. Яна выхавала трох дочак, мае 5 унукаў, 8 праўнукаў. Фота з асабістага архіва
Што вы можаце згадаць смешнага і яркага са свайго дзяцінства? Безумоўна, кожны чалавек зараз пачне з усмешкай расказваць пра мінулыя гады. Мне, напрыклад, вельмі яскрава запомніліся моманты прагулкі па лесе.
Памятаю, як малымі мы любілі назіраць за мурашкамі. Нам здавалася гэта смешным і ў той жа час загадкавым. Большыя дзеці навучылі нас, што можна паспрабаваць сок мурашак. Мы бралі маладую ялінку, здымалі з яе маладзенькую «скуру» і клалі ялінку на мурашнік. Мы маглі доўга сядзець і спрачацца, на чыёй ялінцы больш мурашак.
А вось што тычыцца вяртання ялінкі, то гэта было не вельмі прыемнай справай: на той час мы не разумелі, што «маленькім працаўнікам» не вельмі хацелася бачыць нас. Цяпер я магу прайсці каля мурашніка і не звярнуць на яго ніякай увагі, бо ў мяне іншая мэта – знайсці грыбы або добрую паляну ягад. Але захапленне спевам птушак засталося ў мяне і да сённяшняга дня.
Як прыемна ісці па лесе і чуць водар свежай расы на сваім абутку, аглядаць усё вакол і бачыць хараство прыроды, якое суправаджаецца спевам птушак. Задаешся пытаннем: чым гэта не опера? Птушкі наперабой спаборнічаюць у сваім майстэрстве, а дрэвы сваімі кронамі шэпчуць: «Не ламіце нас, аберагайце нас!»
У дзяцінстве не толькі хараство лесу мяне захапляла, але і чароўны небасхіл. Чамусьці зараз згадваецца вядомая дзіцячая песня «Облака». Малымі мы маглі гадзінамі ляжаць на траве, назіраючы, як рухаюцца воблачкі. Кожны з нас бачыў свой фантастычны малюнак: нехта кветку, а нехта цягнік. Цяпер згадваеш усё з усмешкай на вуснах, асабліва нашы спрэчкі.
Акрамя таго, што мы любілі назіраць за прыгажосцю навакольнага свету, нам было не менш цікава і збіраць падарункі матухны прыроды. Асаблівую асалоду мы адчувалі ад збору суніц. Набліжаешся да паляны – і адразу ж пачынаеш адчуваць увесь смак гэтых цудоўных ягад. І так прыгожа ўсё выглядае, што шкада парушыць гэтую карціну.
Памятаю, колькі радасці было ў мяне, калі я, бывала, збірала поўны кошык баравікоў. У такія моманты думалася: шкада, што няма фотаапарата з сабою.
А вось сучасная характэрная размова на вуліцы:
– Мамачка, паглядзі, якая сняжынка! Яна такая прыгожая! – кажа маленькі хлопчык.
Але матуля спяшаецца і рэзка адказвае:
– Няма часу, хутчэй ідзі, не адставай!
І згадваюцца радкі з англійскага верша: «Што гэта за жыццё, калі мы не можам спыніцца і паглядзець, што адбываецца вакол нас!?» Што тычыцца дзіцяці, то кожная пара года можа прынесці яму новыя гульні, а дрэннае надвор`е засмучае толькі часова. Бо самі, напэўна, памятаеце, як здорава бегаць босымі па лужах пасля дажджу, а зімой гуляць на снезе – адна асалода.
На самай справе, дарослы чалавек пачынае засяроджваць свой позірк толькі на побытавых клопатах. Мне здаецца, што людзі проста перасталі паважаць працу іншых людзей, спыніліся ў сваім духоўным развіцці і абмяжоўваюць свой вольны час тэле-, відэаперадачамі ці гульнямі ў кампьютары.
Кожны чалавек у глыбіні сваёй душы – дзіця, толькі дарослае. У навагоднія святы, незалежна ад узросту, людзі спрабуюць верыць у святочную казку. Родным і блізкім мы заўсёды жадаем толькі дабра і шчасця. Кажуць, калі жаданне моцнае, яно абавязкова павінна здзейсніцца!
Безумоўна, гуляць з лялькамі і ў іншыя гульні не заўсёды хапае часу і сіл. Толькі ў сталым узросце чалавек пачынае глядзець на жыццё вачыма дзіцяці. Нездарма ж гавораць, што пажылыя людзі як дзеці малыя. Хай і вашы вочы бачаць толькі добрае ва ўсіх сітуацыях жыцця, як гэта бачаць дзеці.
Калі нараджаецца дзіця, то зоркі на небасхіле зіхацяць вельмі ярка.
Можа, і цяпер таксама нараджаецца новая зорка…..
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами