Святланы Малышка.
“Ганцавіцкі час” пазнаёміўся з 25-гадовай Вольгай яшчэ напачатку кастрычніка. На лёс гэтай маладой жанчыны выпала нямала выпрабаванняў: з дзяцінства яна вымушана была змагацца з хваробамі. Але гэта не перашкодзіла ёй вывучыць некалькі замежных моў, захапляцца рок-музыкай і стаць мастачкай.
Яна сама навучылася маляваць партэты вядомых людзей. Падчас размовы з карэспандэнтам Вольга сказала, што сэнс у жыцці яна шукае з дапамогай простага алоўка і ліста паперы. І прызналася, што марыць пра персанальную выставу.
Пажаданні мастачкі з абмежаванымі магчымасцямі не засталіся без увагі: ідэю рэалізавалі супрацоўнікі Дома рамёстваў.
Кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” Галіна Савеня звязалася з мастачкай, і ў хуткім часе яна адабрала 20 лепшых малюнкаў і адправіла ў Ганцавічы.
Адкрыццё выставы адбылося 6 снежня, на ім прысутнічала і Вольга. Дарэчы, супрацоўнікі Дома рамёстваў падрыхтавалі да мерапрыемства буклеты са звесткамі пра маладую мастачку.
А наведаць яе экспазіцыю можна ў любы дзень, акрамя нядзелі, з 9.00 да 18.00 гадзін. Яна працуе па адрасе вуліца Сувора, 2 (за чыгункай).
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More