Як Дарафеіч на лася паляваў

Захапіўся Дарафеіч паляваннем у маладыя гады. «Заразілі» яго гэтай справай жончыны браты з Раздзялавіч. За падараваныя на вяселлі грошы ён купіў дарагую паляўнічую стрэльбу і патрэбнае да яе начынне…

Калі пасыпаўся першы дробны сняжок, сваякі вырашылі арганізаваць паляванне на лася. Заўважылі ва ўрочышчы Ясянёва на самай мяжы заказніка, далёка ад сяла. Паляванне, канечне ж, было незаконнае. Але і прычына для такога рызыкоўнага мерапрыемства знайшлася: у старэйшага швагра Базыля блізіўся юбілей. А далікатэсу з ласяціны былі б рады і родныя, і госці.

Напярэдадні вечарам мужчыны сабраліся разам, каб абмеркаваць план дзеянняў. І як тут было не замацаваць па сялянскай традыцыі намечанае чаркай-другой добрай хлебнай самагонкі? Выпіта было нямала… на свята мало што і засталося. Але калі прынясуць дабычу, то знішчэнне самагоннага запасу даруюць – разважалі паляўніцыя-браканьеры.

Разышліся швагры па хатах далёка за поўнач. На досвітку яны ўпотай адправіліся на паляванне. Мужчыны расставілі нумары ўздоўж меліярацыйных каналаў і лясных дарог і пачалі загон.

Дарафеіча швагры паставілі на самы перспектыўны ўчастак. Нюхам чуялі, што па даўно не езджанай лясной дарозе, зарослай леташняй травой, павінен пайсці лось, выгнаны загоншчыкамі з лесу.

Дарафеіч упершыню ўдзельнічаў у такім паляванні, таму вельмі хваляваўся і ўважліва сачыў за давераным сектарам. Яшчэ добра не развіднела. Час ішоў, а лось не з’яўляўся. І тут ўдалечыні пачуліся галасы паляўнічых.

Ад доўгага напружання ў вачах Дарафеіча сталі лётаць «мушкі». Па зямлі слаўся густы туман і бачнасць была і без таго вельмі дрэнная, Дарафеіч, нарэшце, прыкмеціў, як з-за павароту паказалася галава звера. Нядоўга думаючы, дрыжачай ад напружання рукой ён ускінуў стрэльбу, выстраліў раз, другі. І з гучным азартным крыкам «Гатовы!», кінуўся да свайго доўгачаканага трафея.

Але падбегшы бліжэй, у Дарафеіча падкасіліся ногі – на лясной дарозе  ляжаў забіты кань. Запрэжпаны у воз, даверху нагружаны дровамі… Гаспадара побач не было.ю Непадалёку валялася толькі заячая шапка ў крыві, вельмі падобная на тую, якую насіў цесць Дарафеіча.

Ланцужок слядоў вёў ад воза ў глыб лесу. Ад жаху новаспечаны паляўнічы страціў прытомнасць і рухнуў на зямлю, а швагры, угледзеўшы трафей Дарафеіча, кінуліся шукаць возчыка – гаспадара шапкі. Убачыўшы, як бацька шпарка ўцякае ад паляўнічых паўз меліярацыйны канал, супакоіліся: жывы іх стары…

А Дарафеіча тады павезлі ў бальніцу ў суседняе сяло з сардэчным прыступам. Больш чым два тыдні лячыў бедалагу доктар Алегавіч.

«Гэта самы няўдалы паляўнічы, якому я аказваў медыцынскую дапамогу», – гаварыў потым сялянам добры доктар.

Пасля лячэння ў Дарафеіча адпала ахвота да палявання назаўсёды. Сваю паляўнічую стрэльбу ён падарыў старэйшаму швагру на юбілей.

fgun_furn

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

9 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

15 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago