Маднявы прысуд: абарона для шыі і модны аксесуар — снуд
Шаноўныя сябры, анансуем нашу новую рубрыку “Маднявы прысуд”. У ёй мы будзем распавядаць пра модныя, карысныя і практычныя рэчы, якія мае кожны з нас. Сёння першым распачынае расповяд пра свой шалік-трубу, альбо “снуд” Сяргей Багроў, рэдактар сайта “ГЧ”.
Маднявы прысуд: абарона для шыі і модны аксесуар — снуд
Кожны сучасны мужчына хоча выглядаць стыльна і прывабна. Модны вобраз — залог паспяховасці, кажа пра ўпэўненасць у сабе і проста паляпшае настрой. Пры гэтым хочацца, каб рэчы былі практычнымі, абаранялі ад неспрыяльных умоў надвор’я, стваралі цяпло і ўтульнасць на сэрцы.
Снуд (паходзіць ад англійскага слова «snood» і перакладаецца як «сетка») — галаўны ўбор у выглядзе шаліка-трубы, які пры жаданні можна надзець на галаву. Раней снудамі называлі адмысловую сетку на галаву для жанчын. Зараз іх носяць усе. Снуды бываюць вязаныя, тканкавыя, камбінаваныя, жаночыя, мужчынскія і нават сабачыя.
Шырокую папулярнасць такому аксэсуары надала яго практычнасць ў выкарыстанні, шалік шчыльна прылягае да цела, а пры жаданні ім можна сагрэць і галаву.
Снуд можа захаваць шыю ў цяпле пры расшпіленай куртке. Таксама яго можна падцягнуць пад самыя вочы і зрабіць вобраз “ціхара”, насунуўшы на галаву яшчэ цёмную бязболку. А таксама яго можна апранаць, як цёплы капюшон.
Свой снуд Сяргей Багроў прывёз з Польшчы. Ён яму вельмі падабаецца. Карыстайцеся цёплымі рэчамі і вы ў неспрыяльны асенне – зімовы перыяд!
Калі вы жадаеце прыняць удзел у рубрыцы “Маднявы прысуд”, тэлефануйце або прыходзьце ў рэдакцыю “ГЧ” па адрасе вул. Дзяржынскага, 26а.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам