Дымок смерці
Першыя дакладныя звесткі пра курэнне тытуню ў Расіі адносяцца да сярэдзіны XVIІ стагоддзя –перыяду праўлення Міхаіла Раманава. У Расію яго прывезлі англійскія купцы. Тытунь тады быў вельмі дарагой забавай, і многія людзі з-за гэтага траплялі ў кабалу. У 1634 годзе курэнне і продаж тытуню былі забаронены. Яго справядліва лічылі “чортавым стварэннем”, каралі смерцю, публічна секлі розгамі, вырывалі ноздры, высылалі ў Сібір.
Дымок смерці
Існуе шмат легенд пра паходжанне тытуню, але змест усіх зводзіцца да аднаго: гэта вынаходніцтва д’ябла (курыць – чарцям кадзіць).
Адна з легенд выказвае меркаванне, што тытунь вырас з цела блудніцы, што адцяла галаву ў Іаана Прадцечы.
Па другой легендзе лічылася, што чэрці завабілі чалавека, які ішоў у царкву, далі яму люльку і навучылі курыць. І тады ён забыў дарогу да царквы. Таму для хрысціян зусім непажадана ўжыванне тытуню.
Вось некаторыя прыклады з гісторыі, якія пацвярджаюць шкоднасць ужывання тытуню.
Гітлер у 1942 годзе сфармуляваў асновы акупацыйнай палітыкі на заваяваных тэрыторыях: “Неабходна звесці славян да мовы жэстаў. Ніякай гігіены, ніякіх прышчэпак. Толькі гарэлка і тытунь”.
У легендзе пра доктара Фаўста ёсць эпізод, дзе вечны спадарожнік і духоўны супернік Фаўста Мефістофель прапануе доктару тытунь: «Карысная траўка. Яна ашчаслівіць. Хто хоць раз закурыць, той не пакіне гэтай забавы… Вам люльку, паважаны доктар?» – «Не трэба. Забава для дурняў», – рашуча адказаў Фаўст.
У 1934 годзе ў французскім горадзе Ніца кампанія моладзі наладзіла спаборніцтва – хто выкурыць больш цыгарэт. Пераможцу не выявілі з-за смерці лідараў.
Вядомы ўрач С. Боткін быў заўзятым курыльшчыкам. Памёр у 57 гадоў. Колькі б зрабіў для навукі, для выратавання людзей!
Ахвярамі курэння – “зладымнай чумы” – былі многія пісьменнікі, артысты, мастакі, вучоныя: Фёдар Дастаеўскі, В. ван Гог, Б. Пастарнак, У. Дзісней, Л. Яшын, А. Абдулаў, З. Фрэйд, Я. Яўсцігнееў. Курэнне не было прычынай іх геніяльнасці, а вось прычынай заўчаснай смерці – дакладна. Муслім Магамаеў у адным з апошніх інтэрв’ю сказаў: “Калі было б другое жыццё, то адзінае, што я змяніў бы ў ім – не стаў бы курыць”.
У Беларусі залежных ад нікаціну – 30,5 % насельніцтва. Гэта больш, чым у Еўропе. А ад пасіўнага курэння пакутуе кожны другі жыхар рэспублікі. Статыстыка – рэч аб’ектыўная. Дык вось яна сцвярджае, што ў РБ за год памірае 16 000 чалавек ад хвароб, звязаных з курэннем. Ёсць падстава моцна задумацца маладым людзям, якія яшчэ не спрабавалі выкурыць цыгарэту. Задумацца і прыняць цвёрдае рашэнне: не курыць! Варта задумацца і заядлым курыльшчыкам, прыпомніць мудрае народнае выслоўе, якое тут якраз да месца: “Лепш позна, чым ніколі!” – і выкурыць апошнюю ў сваім жыцці цыгарэту яшчэ задоўга да свайго адыходу з жыцця.
У курэнні хаваецца вялікая небяспека яшчэ і таму, што яно не выклікае вялікіх змен у паводзінах чалавека. У тытунёвым дыме знаходзіцца многа шкодных рэчываў, якія, трапляючы ў арганізм чалавека, назапашваюцца ў ім і разбураюць яго паступова. Прычым яны, гэтыя рэчывы, не менш шкодныя і для тых, хто знаходзіцца побач з курыльшчыкам.
А цяпер даведаемся, што мы ўжываем, курачы цыгарэты або дыхаючы дымам ад іх:
– цыянід вадарода (выкарыстоўваўся фашыстамі ў газавых камерах);
– ацэтон (выкарыстоўваецца як растваральнік фарбаў);
– вокіс вугляроду (утрымліваецца ў выхлапных газах аўтамабіляў);
– ртуць, свінец, кадмій, бензол (выкарыстоўваюцца ў аўтамабільных акумулятарах);
– аміяк (выкарыстоўваецца ў мінеральных угнаеннях і сродках для чысткі сантэхнікі);
– фармальдэгід, мыш’як, талуол ( выкарыстоўваецца ў прамысловых растваральніках).
Як бачым, поўны набор для таго, каб кашчавая з касою была ля вас напагатове.
Мы гаруем, смуткуем, калі чуем звесткі пра пасажырскі самалёт, які разбіўся, але 16 тысяч смерцяў ад тытуню ў год – гэта ж колькі пацярпелых ад аварый самалётаў! І ў паветра падымацца не трэба.
Дык задумайся, малады чалавек!
Праяві цвёрдасць характару, мацёры курыльшчык!
Удыхні гаючы водар чароўных беларускіх лясоў, гаёў, садоў!
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру