Гісторыя бяздомнай кошкі Мані
Спрыту нашай кошкі Мані можна толькі пазайдросціць. Гэтая пушыстая істота бегае з такой хуткасцю па сталах і паліцах, застаўленых рознымі прадметамі, што калі доўга назіраць за Маняй, то можа закружыцца галава.
Кошка Маня / Фото: Оксана Карпович
Самае цікавае, што кошка ні разу не абярнула ні адну шкляначку ці бутэлечку. А яшчэ Маня адмысловая зладзейка, таму на стале нічога нельга пакідаць, бо кошка не пагрэбуе нічым, нават сырым бураком ці морквінай.
Аднойчы мы з мамай спяклі пірог і пакінулі на стале, каб крыху пахалодаў. Праз некаторы час, калі зайшлі на кухню, то ўбачылі наступнае: Маня ўляглася на пірог і соладка заснула. Я пачала сварыцца і праганяць яе, але ўцякаць кошка не спяшалася, было бачна, што Маня шчыра не разумее, чаму яе праганяюць з такога цёплага, мяккага і духмянага месца.

У Мані было цяжкае дзяцінства, мы падабралі яе ў горадзе, каля дому, дзе жыву я. Дапамаглі нам суседскія рабяты, бо злавіць Маню не атрымлівалася, так як кацяня было зусім дзікім і перш чым трапіць ў кошык да мамы, Маня разадрала рукі да крыві і мне з мамай, і нашым памочнікам.
Калі Маня аказалася ў вёсцы, стрымгалоў яна панеслася пад ложак і прасядзела там тры дні, але голад вымусіў кошку пакінуць сваю схованку.
Праз пару дзён кошачка асвоілася і нават знайшла для сябе новую маму – выконваць такую адказную ролю згадзілася наша сучка Аліса, якую калісьці таксама нехта выкінуў на вуліцу маленькім шчанём.


З першага дня знаёмства Маня спіць на Алісе і нават смокча тую за цыцку, хаця сама ўжо ператварылася амаль у дарослую кошку. Мая мама, калі бачыць такое, заўсёды паўтарае:
“Колькі жыву на свеце, цуда такога не бачыла”. У Алісы раней ужо быў кот-сябра Чарныш, таму яна з радасцю стала не проста сяброўкай, а самай сапраўднай мамай і для Мані.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Материалы по теме
Самого неотразимого питомца выбрали! А теперь интрига – кто станет дипломантом от редакции «Ганцавіцкага часу»?
Народное голосование конкурса «Мой питомец – лучший кадр!» завершено. Дипломанта на главный титул самого неотразимого питомца определили большинством набранных голосов.