Інтэлект нацыі пахіснуўся

Сумна, што нярэдка менавіта культура застаецца на пазадворках, а стаўленне некаторых суайчыннікаў да айчыннага мастацтва ў ідэале павінна быць значна лепшым і больш свядома асэнсаваным. З аднаго боку, у нас працуе проста безліч устаноў культуры: тэатры, кінатэатры,  музеі, бібліятэкі, філармоніі, выставачныя залы, палацы культуры ў гарадах, мястэчках і вёсачках і г.д. 

 Праводзіцца мноства міжнародных і рэспубліканскіх  фестываляў і форумаў. Беларуская культура арыгінальная, яе ўнікальнасць створана  ўвабранымі ў сябе традыцыямі, перададзенымі нам у спадчыну. Мы, канешне, пастаянна  ўзбагачаліся   культурнымі здабыткамі нашых суседзяў з Усходу і Захаду, аднак здолелі стварыць свой уласны індывідуальны творчы  падмурак.

Але, на жаль, многія з нас гадамі, а то і дзесяцігоддзямі абыходзяць установы культуры, лічачы гэта дробязна-факультатыўным. А нявыхаваны, некультурны чалавек пачынае ўжываць алкаголь, наркотыкі, запаўняючы прыгажосць сваёй душы паскудствам, прыносячы сабе і сваёй сям`і гора і боль. 

 Сваёй яркай сатырычнай накіраванасцю мне  падабаецца прымаўка “Пустоту своей души заполнить пивом поспеши”. Задумайцесяся!

 Скажу больш: многія ў жыццёвых вандроўках страцілі само пачуццё асобы культурнага чалавека: сталі абыякавымі,  вульгарнымі, няветлівымі, пасіўнымі, неміласэрнымі… І як горка і балюча, што некаторыя нашы музыканты, мастакі, пісьменнікі, іншыя дзеячы культуры вымушаны дажываць свой век забытымі, у адзіноцтве…

У сваім глыбокім стрыжні Культура з вялікай літары і ёсць сур`ёзны творчы сінтэз жыццёвага і мастацкага. Упэўнены: культура і знешні лоск – абсалютна розныя рэчы. Культура – амаль заўсёды сінонім інтэлекту, высакароднасці. За апошнія гады  інтэлект нацыі надта пахіснуўся. Для многіх кнігу – крыніцу ведаў, граматнасці –  замяніў інтэрнэт.

Я нічога не маю супраць онлайн (праўда, граматнасць там кульгае на абедзве нагі!), аднак чамусьці некаторыя суайчыннікі шукаюць там не нешта разумнае, а  толькі забаўляльную прадукцыю нізкапробнага ўзроўню. Проста амаль да непрытомнасці здзіўляешся, калі “дзятлікі” на сваіх смартфонах пачынаюць у грамадскім транспарце гутарку з народам весці… Аднак культурнага, нягледзячы ні на што, значна больш у нашым жыцці!

Добра, што ў нас пастаянна адбываюцца творчыя акцыі, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс – уручэнне прэмій Прэзідэнта  “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных, дзяржаўных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Дасягненню значных творчых поспехаў  адоранай, таленавітай моладзі спрыяе дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзідэнта  па падтрымцы таленавітай моладзі.

У Беларусі створаны адзіны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей,  у якім налічваецца звыш 5 300 аб`ектаў.  Мы клапоцімся і пра спадчыну  для нашчадкаў. Красамоўнымі  прыкладамі з`яўляюцца завяршэнне рэстаўрацыі Аўгустоўскага канала, Камянецкай вежы, знакамітых палацаў у Гомелі і Крычаве, ратушы ў Шклове, Сафійскага сабора ў Полацку, былога калегіума езуітаў у Пінску. А пачынаючы з 2000 года, наша Бацькаўшчына прадстаўлена нацыянальнымі аб`ектамі ў прэстыжным спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – Мірскім і Нясвіжскім замкамі, Геадэзічнай дугой Струвэ. Сусветную вядомасць набыў абрад  “Калядныя цары” Капыльскага раёна.

Знакавымі падзеямі для культуры Беларусі  з`явіліся будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, рэстаўрацыя Вялікага тэатра оперы і балета, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага цырка, рэстаўрацыя Магілёўскага драматычнага тэатра, палаца Паскевічаў у Гомелі, палаца Пацёмкіна ў Крычаве.

 Па ініцыятыве Міністэрства культуры і актыўнай рабоце Вялікага тэатра атрымалі жыццё новыя оперна-сімфанічныя праекты – Навагодні баль у Вялікім тэатры, оперныя вечары ў Нясвіжскім замку, цікавым праектам стала Ноч музыкі ў Белдзяржфілармоніі, значна ўзбагацілася новымі формамі Ноч музеяў, якая прыцягнула тысячы наведвальнікаў. Адначасова з наданнем новага выгляду традыцыйным міжнародным фестывалям – “Славянскі базар у Віцебску”, “Лістапад”, фестываль “Беларуская музычная восень –  з`явіліся і цікавыя новыя фестывалі Уладзіміра Співакова і этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.

Лічу, што культура – гэта перш за ўсё высокая мера чалавечнасці ў самім чалавеку. Сапраўдная культура можа навучыць нас, як жыць прыгожа, увішна, шчасліва, як наогул не трэба жыць на роднай зямлі.  Гэта тое, што застаецца ў душы чалавека нават тады, калі ўсё астатняе забыта ці спаганена. Культура – гэта святло душы і шчодрасць сэрца! Вышыня культуры вызначаецца і нашымі адносінамі да жанчыны, а ў нас на гэтым “фронце” таксама праблем хапае.

 І як тут не ўспомніць красамоўныя словы Фрыдрыха Гебеля: “Культура пачынаецца з фігавага лісточка і заканчваецца, калі ён адкінуты” …Ніколі нельга забываць пра тое, што крызіс культуры ў грамадстве з`яўляецца і крызісам нашых душ.  У гэтым годзе мы будзем адзначаць 125-годдзе з дня нараджэння майго любімага паэта Максіма Багдановіча, у гонар якога мы назвалі свайго сына. 

 Славуты прарок нашай Бацькаўшчыны так звярнуўся да нас: “Як кожны народ  мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы  склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Ёсць ён і ў нас, беларусаў, і мы мусім звярнуцца да яго, каб укласці што-небудзь сваё ў скарбніцу светавой культуры, каб уліць у нашую паэзію свежыя сокі, каб стаць бліжэй да душы роднага народа, лепш наталіць яе духоўную смагу і сапраўды ўзяцца за вялікую працу – развіццё беларускай народнай культуры”.  

 

Юлия Матусевич

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

13 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

19 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago