Журналіста газеты “Ганцавіцкі час” дапыталі ў мясцовым аддзеле Следчага камітэта
За апошнія тры тыдні карэспандэнта недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час” Аляксандра Пазняка чатыры разы выклікалі ў розныя праваахоўныя структуры.
Журналіста газеты “Ганцавіцкі час” дапыталі ў мясцовым аддзеле Следчага камітэта
Як паведаміў Аляксандр Пазняк, 14 красавіка ён наведаў Ганцавіцкі райаддзел Следчага камітэта ў якасці сведкі “па факту нанясення невызначанай асобай цынічных надпісаў на гандлёвых павільёнах”.
У Аляксандра Пазняка пыталіся, што карэспандэнт ведае пра здарэнні, калі ў горадзе з’яўляліся надпісы палітычнага зместу на будынках і на гандлёвых кіёсках “Табакерка”.
“Гэтыя надпісы з’явіліся ў Ганцавічах яшчэ ў ліпені 2020 года, і дагэтуль шукаюць вінаватых, бо распачатая справа, — кажа карэспандэнт “Ганцавіцкага часу”. — Следчага цікавіла, якія фотаздымкі я бачыў, у якіх чатах чытаў пра надпісы і што пісаў на гэтую тэму”.
Паводле Аляксандра Пазняка, ён патлумачыў на допыце, што як журналіст піша на розныя тэмы:
“бо гэта мая праца, а нешта больш дадаць не магу”.
Раней, 25 сакавіка, падобныя пытанні яму задавалі ў Ганцавіцкім РАУС. Акрамя таго, за апошнія тры тыдні журналісту “Ганцавіцкага часу” давялося даваць тлумачэнні ў мясцовай пракуратуры і з’ездзіць ў Баранавічы, куды яго выклікалі ў фінансавую міліцыю.
20 чэрвеня мінулага года Аляксандр Пазняк разам са сваім калегам Сяргеем Багровым быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, калі рабіў стрым з акцыі пратэсту, што адбылася ў цэнтры Ганцавічаў.
Пасля суд пакараў Пазняка штрафам на 810 рублёў “за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП) і “ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сяргей Багроў атрымаў тады 15 сутак арышту.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Материалы по теме
“Мегаполис” Ганцевичи получил китайские инвестиции в белорусскую кровь
Уникальное предприятие в Ганцевичах, аналогов которому нет на просторах СНГ, по словам чиновники и госсми, уже более 5 лет всё никак не могут достроить. Речь о заводе по выпуску медпрепаратов на основе плазмы крови, в который влили инвестиции инвесторы з Китая. В честь этого проекта райцентр с 13 тысячами населения в Брестской области стал побратимом района Гуанмин г. Шэньчжэнь. К слову, в городе проживает более 10 млн. человек.
Ганцевчанина судили за патроны из родительского дома
64-летний житель Ганцевичского района в 1993-1996 годах нашел в родительском доме боеприпасы. Он обнаружил 48 винтовочных спортивно-охотничьих патронов, 7 винтовочных патронов и один пистолетный патрон. Мужчина решил перенести их к себе домой и хранить там.
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Жителя Ганцевичского района будут судить за угрозу убийством жене
54-летнего жителя Ганцевичского района подозревают в том, что в декабре 2024 года устроил дома конфликт со своей женой и во время ссоры угрожал ей убийством. И хотя потерпевшая отказалась писать заявление на мужа, уголовное дело возбудила прокуратура.
Путёвка на зайца, а застрелил косулю: охотника в Ганцевичском районе обвиняют
Охотник возвращался домой с добычей, но в Ганцевичах остановил сотрудник ОГАИ Ганцевичского РОВД. Случилось это 3 ноября 2024 года, а на момент 8 ноября уже возбудили уголовное дело. Гаишник не поверил, что охотник вёз только морковку и "бурачки".