Якія імёны сталі папулярнымі сярод нованароджаных у Ганцавіцкім раёне
Самым “хадавым” іменем сярод немаўлят-дзяўчынак стала Дарына, сярод нованароджаных хлопчыкаў – Дзмітрый.
Фотаздымак ілюстрацыйны. З архіву "Ганцавіцкага часу".
Таксама лідзіруючыя пазіцыі сярод жаночых імён займаюць Яўгенія, Лізавета, Сафія; сярод мужчынскіх – Мацвей, Артур, Давід, Кірыл, Міхаіл, Мікіта, Раман, Цімафей.
Рэдкімі імёнамі для немаўлят-дзяўчынак можна лічыць такія, як Паўліна, Ніколь, Еўдакія, Любоў, Мія, Эліна; для немаўлятаў-хлопчыкаў – Гарык, Эрык, Яфрэм, Макар, Расціслаў.
Нованароджаных стала болей
За чатыры месяцы бягучага года было зарэгістравана 72 немаўляці. Гэта на 14 нованароджаных болей, чым было зарэгістравана за аналагічны перыяд мінулага года (гэта значыць, 58 дзетак).
У ЗАГСе ў Ганцавічах зарэгістравана 55 нованароджаных, астатнія немаўляты былі зарэгістраваны ў сельскай мясцовасці раёна.
Сярод нованароджаных лідзіруюць хлапчукі – 40 малых. Дзяўчынак на 8 меней – 32 малыя.
Шматдзетных сем’яў прыбыло
З пачатку года наш раён папоўніўся 19 шматдзетнымі сем’ямі (гэта значыць у сям’і з’явілася трэцяе дзіця). Чацвёртае дзіця нарадзілася ў сямі сем’ях, пятае – у двух сем’ях. Некаторыя сем’і папоўніліся сёмым і восьмым дзіцём. Таксама сярод нованароджаных ёсць адна двойня.
Самому маладому таце споўнілася 20 гадоў, а самому ўзроставаму – 45. Што тычыцца матуль, то самай маладой – 17 гадоў, самай узроставай – 44 гады.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру
Материалы по теме
Комбайнер Сидоревич из «Любашево» – среди лидеров-хлеборобов Ганцевичского района
Комбайнер Юрий Сидоревич из ОАО «Любашево» – одни из примеров на уборке урожая в Ганцевичском районе. Хозяйство входит в число лидеров по темпам уборки в районе. Он один из тех, кого хвалят и о ком пишут в газетах, как в советские времена.
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі
Наша вёска Любашава такая прыгожая! Адна назва чаго варта!.. Ды вы самі паглядзіце, і ўсё зразумееце..." Так прэзентавалі сваю вёску Любашава падлеткі, якія сустрэліся карэспандэнту на ўскраіне вёскі. Не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне, і дзеці, таксама ўлюбёныя ў родны куточак.