
Свята планавалі правесці ў скверы, але з-за дажджу майстры размясцілі выставы сваіх вырабаў у гарадскім Доме культуры.
Як кажуць, у цеснаце, затое не ў крыўдзе.
Але цеснаты ўдзельнікі мерапрыемства амаль не адчулі, бо з гледачоў прыйшлі толькі два чалавекі. Астатняя публіка – гэта самі арганізатары і ўдзельнікі.
Шкада, што багацце вышыванак, ткацтва, вырабаў з саломкі і іншых твораў, якія былі прадстаўлены майстрамі, а таксама выступленняў народных калектываў не пабачыла больш шырокая аўдыторыя.
А ўзровень нашых майстроў ды артыстаў заслугоўвае таго, каб імі цешыліся не толькі мясцовыя аматары народных промыслаў, але і госці з іншых рэгіёнаў. А калі культурны абмен не быў запланаваны, то важна, каб гэты народны скарб пасмакавалі хоць землякі, але ці шмат хто з жыхароў раёна мог ведаць пра такое свята, калі яго як след не рэкламавалі.
А ўдзельнікі ж рыхтаваліся загаддзя. Як паведамілі артысты з Раздзялавіч, яны збіраліся да свята некалькі тыдняў. Старэйшыя ў калектыве дзеці расказалі, што займаюцца танцамі чатыры гады і вельмі гэтаму рады.
Кіраўнік Раздзялавіцкага ГДК Вольга Рабцэвіч пахваліла дзяцей за тое, што ахвотна прыходзяць на трэніроўкі і годна выступаюць на сцэне.
Дзеці ведаюць старадаўнія песні і дзесяць танцаў, сярод якіх “Кракавяк”, “Падыспань”, “Яблычка”, “Лявоніха” і іншыя.
З цікавымі праграмамі выступілі калектывы з трох вёсак: Люсіна, Раздзялавіч і Хатыніч. Яны выканалі танцы і песні, якія раней “жылі” ў вёсках Ганцавіцкага раёна.
“Мы з сабою прывезлі спеў хатыніцкай зямлі. І калі вы знайшлі хвілінку ды прыйшлі да адпачынку, просім вас не сумаваць і уладна падпяваць”, – прэзентавалі сябе ўдзельнікі народнага аўтэнтычнага гурта “Хатовічы”.
Вясёлыя песні і танцы грымелі ў амаль пустым ГДК больш чым гадзіну. І ў падзяку за стараннасць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Супрун моцна хваліў удзельнікаў свята і ўручыў усім дыпломы, падзякі і падарункі.
Дыпломы атрымалі:
народны фальклорны калектыў “Дубрава” Люсінскага СДК пад кіраўніцтвам Тамары Занька;
народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Завіца”;
дзіцячы фальклорны калектыў “Раўчукі” Раздзялавіцкага СДК (кіраўнік Раман Сімановіч);
народны аўтэнтычны фальклорны гурт “Хатовічы”;
дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічка” Хатыніцкага СДК.
За правядзенне майстар-класаў адзначылі народны клуб “Багач”,
а за захаванне промыслаў і рамёстваў падзякавалі Наталлі Шаматульскай, Надзеі Ярашэвіч,
Ульяне Віннік, Ніне Казак, Валянціне Занька, Валянціне Дзікляевай і іншым майстрам.
Падаруначкі атрымалі і арганізатары: кіраўнік клубнай сістэмы Вольга Быковіч і дырэктар раённага Дома рамёстваў Ала Занька.
Віктар Супрун адзначыў, што ганцавіцкі Дом рамёстваў у пяцёрцы лепшых ў рэспубліцы.
“Вельмі прыемна, што працы нашых майстроў выстаўляліся нават на рэспубліканскіх мерапрыемствах такога ўзроўню, як “Славянскі базар”. Такім чынам мелі магчымасць паказаць не толькі Беларусі, але і ўсяму свету, што на Ганцаўшчыне самыя лепшыя майстры і самыя добрыя і прыгожыя людзі”, – сказаў Віктар Супрун.
Ён сказаў, што сталым майстрам трэба перадаваць талент дзецям, каб захаваць гісторыю краю. “Пакуль памятаем і перадаём нашу гісторыю, узбагачаем яе, то і жывём”, – падкрэсліў Віктар Міхайлавіч.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More