Народные новости

Чым запомніўся “Ганцавіцкі час”. Конкурс

На працягу 20 гадоў газета «Ганцавіцкі час» нясе людзям праўдзівую інфармацыю. Але са студзеня 2022 года газету фактычна забаранілі выдаваць, адмовіўшы друкаваць выданне.

Напярэдадні Новага годам мы запускаем своеасаблівую акцыю і звяртаемся да нашых верных падпісчыкаў і чытачоў з прапановай выказаць свае водгукі, меркаванні і даць ацэнку працы рэдакцыі і ролі «Ганцавіцкага часу» ў гісторыі Ганцаўшчыны.

Просім напісаць і адзначыць, што карыснага зроблена з дапамогай журналістаў ”ГЧ” і выдання. Успомніце, у рашэнні якіх пытанняў паспрыяў “Ганцавіцкі час”.

За многія гады, стараючыся для людзей, для сваёй роднай Ганцаўшчыны і краіны, спадзяёмся, што «Ганцавіцкі час» заслужыў вашай увагі і слоў у адказ.

УМОВЫ:

  • Найбольш актыўных чытачоў чакаюць навагоднія падарункі.
  • Для гэтага трэба даслаць свой водгук ці меркаванне пра “ГЧ”.
  • Нам прыемна будзе атрымаць нават кароценькія водгукі ад вас, паважаныя чытачы! Таму можна выказаць свае адносіны ёмка, нават адным сказам.
  • А можна апавядаць больш разгорнута і прывесці свае заўвагі і аргументы.

Дасылайце свае допісы любымі магчымымі спосабамі:

  • на электронную пошту: iriskadom@mail.ru ці 6917685@gmail.com,
  • альбо адправіць пісьмом на паштовы адрас: вул. Дзяржынскага, 26А, г. Ганцавічы, 225432, з пазначэннем “Акцыя “ГЧ”,
  • альбо асабістымі паведамленнямі кожнаму з супрацоўнікаў рэдакцыі на вайбер 8-029-643-88-27 (І.Дамарацкая) ці 8-029-691-76-85 (С. Багроў).

Абавязкова пазначайце, ад каго, і зваротныя кантакты.

Калектыву рэдакцыі вашы словы падтрымкі зараз вельмі патрэбны! Пяць удзельнікаў, чые фразы ці водгукі пра “Ганцавіцкі час” будуць найбольш цікавымі, атрымаюць падарункі.

ПРЫЗЫ:

  • 1. Танометр.
  • 2. Парасон.
  • 3. Фотаальбом.
  • 4. Алмазная мазаіка.
  • 5. Карціна па нумарах.

ТЭРМІНЫ:

  • Даслаць водгукі патрэбна не пазней 12 студзеня 2022 года. Пяць чытачоў, якіх адзначыць рэдакцыя «ГЧ», будуць названыя 14 студзеня.
Валентина Пинчук

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

10 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

16 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago