Народные новости

Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца

Наталля Тарабеш

Ізбійскі Бор – зямля святая,

З душы зямлі легенда тая.

Даўным-даўно старыя дрэвы

У лесе раптам пасвятлелі.

***

Святло лілося, дзе крыніца,

І людзі сталі ўсе дзівіцца:

Там пад сасной, старой, высокай,

Абраз свяціўся так далёка,

І Маці Божая глядзела,

Як быццам штось сказаць хацела.

***

Святло лілося, ярка ззяла

Ды ўсю паляну асвятляла.

І дзе абраз з’явіўся людзям,

Святыняй тое месца будзе.

***

Царкву там потым збудавалі

І Маці Божую ўслаўлялі.

А пад высокаю сасною –

Крыніца з чыстаю вадою,

З вадой жывой плыла, празрыстай

І жыватворнай, серабрыстай.

***

Імкнулі людзі да святыні –

І тут жа гора іх пакіне.

Святлом напоўніць душы, ззяннем,

І дабрыні адлюстраваннем.

Вылечвае крыніца тая,

Што з пад сасонкі выцякае.

***

Ішлі гады, і пад вятрамі,

І пад самотнымі дажджамі

Мяняўся час, прыйшлі нашчадкі,

Насталі новыя парадкі.

***

Царква згарэла ў час навалы,

Хоць доўга людзі зберагалі.

Ды памяць вечная не згіне,

Людская памяць пра святыню.

***

У тым бары праз многа год

На святы сходзіўся народ.

Святое месца іх прымала

І да малітвы далучала.

***

Спілілі там бярозы дзве,

Нібы ў нейкім дзіўным сне,

На зрэз бярозы паглядзелі

І раптам быццам анямелі:

То крыж свяціў ва ўсе бакі,

Струменіў дзіўны бляск такі,

Ліліся промні ярка, блікі.

А на суседнім зрэзе – лікі:

Там Маці Божая, дзіця,

Нібы вяртанне з небыцця.

***

Упалі людзі на калені,

Усе маліліся ў збавенні

Ды тое дзіва усхвалялі,

Святое месца праслаўлялі.

І ажыла з вякоў крыніца –

Жывой вады дала напіцца.

***

У Бары Ізбійскім ёсць капліца.

Туды прыходзяць памаліцца.

Там спілы людзі зберагалі:

Абраз і крыж дапамагалі

Ім Маці Божай памаліцца,

Да Бога шчыра далучыцца.

225374, аг Навасёлкі. вул. Цяністая, 32, Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл. 

Сергей Чернявский

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

7 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

14 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago