
Як варажылі на калядкі
Знайшлі цікавы архіўны запіс кіраўніка фальклорнага калектыву “Хатовічы” з в. Хатынічы Таццяны Іванаўны Буйкевіч, якая расказала пра традыцыі продкаў, а таксама некалькі распаўсюджаных спосабаў варажбы.
Таццяна Іванаўна кажа: “Самае папулярнае – гэта, безумоўна, калі дзяўчына выбягала ў калядную ноч на двор і абхоплівала штыкетнік. Потым лічыла: калі цотная колькасць, гэта значыць, парная, то будзе ў пары, калі няцотная – то застанецца без пары”.
Яшчэ жанчына гаворыць, што каб даведацца, хто раней выйдзе замуж, дзяўчаты пяклі аладкі, клалі іх на парог і пускалі сабаку.
“Чые па чарзе бліны сабака з’есць, тая дзяўчына першай пойдзе ў шлюб”, – тлумачыць Таццяна Іванаўна.
Раней таксама дзяўчаты ставілі талеркі з зернем і выпускалі курыцу (курэй узімку трымалі пад печчу). Чыё зерне яна першай падзяўбе, тая і замуж першай пойдзе.
Побач са сподачкам зерня (ці аладкамі) можна было паставіць люстэрка і наліць міску вады. Калі курыца (певень, сабака) перш-наперш пачастуецца зернем ці аладкамі, муж будзе багатым. Калі паглядзіць у люстэрка – прыгожым. А калі вып’е ваду, дый яшчэ і ўсю міску апарожніць – п’яніца.
Таксама ў нашых вёсках папулярным было гаданне па абутку. Дзяўчаты кідалі праз плот цi праз дах старыя боты.
“Куды носам павернецца абутак, у той бок, у тую вёску і выйдзе дзеўка замуж”, – расказала сяльчанка.
Можна было яшчэ пагадаць і такім чынам. Няхай нехта з сябровак ці родных паставіць дзяўчыне пад ложак шклянку з вадою, пакладзе на яе “кладку” – драўляную палачку і вымавіць спачатку iмя дзяўчыны, а потым чароўныя словы – “Суджаны-ражаны прыдзі, цераз кладку яе перавядзі”. І ён абавязкова павінен ў гэту ноч прысніцца.
Даведацца імя будучага мужа марыць амаль кожная дзяўчына. Вясковыя дзяўчаты апоўначы выходзілі за сяло на скрыжаванне дарог і чакалі першага сустрэчнага. Пыталіся, як яго завуць, такім і будзе імя нарачонага.
“Сёння імя другой палавінкі можна падслухаць пад вокнамі дома: якое пачуеце, так і мужа зваць будуць”, – расказала Таццяна Буйкевіч.
Калі лянуецеся некуды ісці з кватэры, даведацца імя можна і дома на ложку: напішыце як мага больш мужчынскіх імёнаў на паперках, пакладзіце іх пад падушку, а раніцай выцягніце адну.
Раней людзі глядзелі, ці шмат зорак на небе ў ноч на шчодрыкі (з 13 на 14 студзеня). Вялікая колькасць сведчыла аб вялікім ўраджаі на полі і ягад ў лесе, а таксама вялікім прыплодзе жывёлы.
“Таксама бабуля казала, што людзі выходзілі ноччу і слухалі, калі выюць сабакі, то лета будзе даждлівым, а год – не ўраджайным”, – узгадвае Таццяна Іванаўна.
На мокры год паказвала і завея ў ноч на Шчодрыкі. А што рабіць гараджанам, якія не працуюць ў полі ці не маюць жывёлы? Яны могуць определять па зоркам велічыню сваіх даходаў у наступным годзе: чым болей іх на небе, тым лепей для вашага кашалька.
Шчаслівых Калядаў!
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More