77-гадовы пенсіянер з Дзяніскавіч са стажам больш за 60 гадоў працу пакідаць не збіраецца
Лаўрэнцій Міхайлавіч Галуза з вёскі Дзяніскавічы, якому пайшоў ужо 78-ы год, і сёння адметны здароўем волата і тым, што мае такі працоўны стаж, якога хапіла б на некалькі чалавек. Былы старшыня Дзяніскавіцкага сельсавета Міхаіл Рулінскі, з якім зайшла размова пра цікавых людзей, якія жывуць у вёсцы, падлічыў, што столькі гадоў працоўнага стажу, колькі мае Лаўрэнцій Міхайлавіч, у Дзяніскавічах ні ў кога няма. “Дый у раёне пашукаць яшчэ трэба такога чалавека», – казаў Міхаіл Сцяпанавіч.
77-гадовы Лаўрэнцій Міхайлавіч працуе цяпер вартаўніком на прахадной машынна-трактарнага парку / Фото: Пётр Гузаевский
Адшукаць Лаўрэнція Міхайлавіча цяжкасці не склала. Аказалася, што пенсіянер і зараз не сядзіць дома, а працуе. Пасля таго, як у Ганцавіцкім леспрамгасе ён адшчыраваў большую частку свайго працоўнага жыцця, ён працаўладкаваўся ў ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” і працуе вартаўніком на прахадной МТП.
Па словах пенсіянера, яго працоўны стаж фактычна складае больш за 60 гадоў. Аднак не ўсе гады былі ўлічаны – такія былі раней часы. “Плацяць не бяды, на рабоце 2 мільёны 300 тысяч выходзіць, дзе сёння больш заробіш? І пенсія каля 3 мільёнаў, павэдлуг іншых неблагая, я лічу. Грошай мне хапае…” – расказвае Лаўрэнцій Міхайлавіч.
Фактычна на працу пайшоў ён з 13 гадоў. У калгасе пасвіў коней, потым працаваў малатабойцам у кузні, у арміі ў Кранштаце тры з паловай гады ў берагавой ахове адслужыў, быў качагарам ва ўчастковай бальніцы ў Дзяніскавічах, якой зараз ужо няма. Больш за ўсё – 36 гадоў – працаваў у Ганцавіцкім леспрамгасе. “Кіраўніцтва леспрамгаса мяне не забывае. Начальнік Пётр Уладзіміравіч Новік век не пакрыўдзіў. Дровы і зараз даюць, са святамі віншуюць”, – паведамляе Лаўрэнцій Міхайлавіч.
Чацвёрты год пенсіянер працуе ў ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. А яшчэ ж дома трымае каня і апрацоўвае 30 сотак сваёй зямлі дый людзям дапамагае. Яго напарнік па працы, аднавясковец Алег Сукач жартуе, што Лаўрэнцій Міхайлавіч – яго канкурэнт, бо Алег на трактары зямлю людзям дапамагае апрацоўваць, а дзед на коніку сам за плугам спраўляецца.
Побач у вёсцы сын яго на ферме працуе, а нявестка – у магазіне ў Еськавічах (так некалі называлася вёска, якую далучылі да Дзяніскавіч – прыкм. аўтара).
“З дзяцінства працую і не хварэю, ні разу ў бальніцы не ляжаў. Вось толькі цяжка на душы і сумна, як не стала маёй жонкі – Марыі Андрэеўны. У гэтым годзе развітаўся з ёй назаўсёды”, – голас Лаўрэнція Міхайлавіча стаў сумны, а на вачах паказаліся слёзы. Але пасля сябе ў жыцці след ён ужо пакінуў. Род Галузаў працягнуць трое дзяцей, шасцёра ўнукаў, ёсць у Міхайлавіча ўжо і праўнук. Жыць яму зараз і радавацца. Ды і працаваць, бо без працы Лаўрэнцій Міхайлавіч жыць не можа.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.
Памяці карэспандэнта “Ганцавіцкага часу” Святланы Малышка
17 верасня 2023 года ў росквіце сіл раптоўна пайшла з жыцця карэспандэнт інтэрнэт-рэсурса “Ганцавіцкі час” Святлана Малышка. У лістападзе Святлана Міхайлаўна рыхтавалася справіць юбілейны 45-гадовы дзень нараджэння... Без клапатлівай маці засталося двое непаўналетніх дзяцей – 9 гадовы Цімафей і 11-гадовая Паліна.
400 балаў «выбіў» выпускнік з Ганцавіч з 400 магчымых і ўвайшоў у склад рэкардсменаў
Выпускнік гімназіі г. Ганцавічы Раман Кандраценя па выніках уступнай кампаніі 2023 года набраў 400 максімальных балаў. Раман меў атэстат са 100 баламі і на 100 балаў задаў цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і матэматыцы. І "сотку" атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы.
Фармацевт из Ганцевичей стала стилистом и может зарабатывать в любой стране мира
После медицинского колледжа ганцевчанка Елена Секач «выкупила» диплом, чтобы не отрабатывать второй год по распределению и переучилась на стилиста. Теперь она может жить и зарабатывать даже в Америке.