65 гадоў шчаслівыя разам
На сямейным календары Васіля Рыгоравіча і Марыны Якаўлеўны Берташ з вёскі Дзяніскавічы 65 сумесна-пражытых гадоў, у хуткім часе пара плануе адзначыць жалезнае вяселле, сустракаецца такое даволі рэдка і гэты шлюб – прамы доказ, што каханне ўсё ж існуе. Пазнаёміліся яны ў пачатку пяцідесятых, на вячорках, ці яшчэ, як кажуць “зборках”. Маладому Васілю адразу прыглянулася прыгажуня, якая так звонка спявала, дзяўчына ж не магла ні адказаць узаемнасцю хлопцу, у якога ў руках ажні "гарэў" гармонік.
Марына Якаўлеўна і Васіль Рыгоравіч Берташ 65 гадоў разам / Фото: Ксенія Жданюк
Прасустракаўшыся год маладыя пажаніліся, Марыне было 20, Васілю 25 гадоў.

Складана было людзям у пасляваенныя часы, кругом нястача ежы і адзення. А маладой пары дык і увогуле дапамогі і падтрымкі чакаць не прыходзілася, ды і не было адкуль. Марына ў васьмігадовым узросце з сястрой засталіся сіротамі — за два дні ад тыфу памерлі бацькі, гадаваў дзяўчат старэйшы брат.

Складанае юнацтва дасталося і Васілю, у 1944 годзе семнаццацігадовы юнак быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Але і да гэтага, хлопцу давялося паспытаць, што такое вайна. У час акупацыі ў Дзяніскавічах ворагі пачалі паліць вёску, у адзін з такіх страшных днёў, людзі беглі хавацца ў лес.
Вася не паспеў схавацца, напаткаў партызанаў, якія прымусілі падлетка на асабістым кані адвесці раненага партызана ў штаб, які знаходзіўся ў Будчы.
Гэта было вельмі рызыкоўна, калі б немцы даведаліся пра сувязь з партызанамі, спалілі б сям`ю, на шчасце ўсё абыйшлося і на наступны дзень хлопец ужо быў разам з родзічамі. Як і Марына, Васіль таксама рана застаўся без самага дарагога чалавека, мамы.
Калі хлопец пайшоў на вайну, амаль адразу атрымаў сур`ёзнае раненне, сем месяцаў правёў у шпіталі ў Венгрыі, а потым ажні сем гадоў служыў у Вене пры камендатуры. Там ён і навучыўся па-майстэрскі граць на акардэоне.

На пытанне, ў чым жа сакрэт сямейнага шчасця, муж з жонкай сціпла ўсміхнуліся. Марына Якаўлеўна адказала:
«Ну што сказаць, мы жылі заўсёды хораша, муж каля сельмага з пляшкай ніколі не стаяў. Ды і па характару вельмі добры. Ніколі ў жыцці мяне не папракнуў, нават калі што па гаспадарцы не паспявала. А работнік які! І араў ,і будаваўся – усё паспяваў. Бывала, а другой гадзіне ночы толькі клаўся адпачываць, а ў пяць ўжо быў на нагах”.
Васіль Рыгоравіч у сваю чаргу адзначыў, што жонка яго, самая найлепшая гаспадыня ў свеце, мудрая, акуратная, спакойная, а майстрыха якая:
“Яна ніколі на месцы не сядзела. І шыла, і прала, і вышывала, і вязала. І на працу паспявала. А колькі кветак вакол дома садзіла.Ужо многа гадоў наш дом лічыцца домам узорнага парадку. Мы вельмі ўдзячны старшыні сельскага савета в.Дзяніскавічы, Дубоўскай Людміле Міхайлаўне за аказаную дапамогу ў добраўпарадкаванні двара.”

Васіль Рыгоравіч 40 гадоў адпрацаваў у леспрамгазе шафёрам, Марына Якаўлеўна працавала доўгі час у калгасе паляводам, 13 гадоў працавала прыбіральшчыцай ў школе.
У сям`і дзве дачкі – Надзея і Любоў, тры ўнукі і тры праўнукі, дзяўчынка і хлопчык названы ў гонар прабабулі і прадзядулі. Надзея жыве ў Пярмі, яна ваеннаслужачая, Любоў у Адэсе, дарэчы ад бацькоў ёй перадалася цяга да музыкі, яна настаўніца музыкі.



Напрыканцы я запыталася, што б Марына Якаўлеўна разам з Васілём Рыгоравічам параілі маладзейшым парам, якія так часта сустракаюцца з цяжкасцямі ў сямейным жыцці і сварацца з-за дробезяў, амаль у адну хвіліну дзядуля з бабуляй адказалі: “галоўнае навучыцца саступаць адзін аднаму”.
Марына Якаўлеўна дапоўніла:“жанчынам я б раіла іншы раз прамаўчаць, навошта пачынаць сварку, жанчына павінна быць мудрай”.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно