Андрэй Ярашэвіч: «Трэба ўмець прабачаць …»
Няшмат, відаць, знойдзецца старастаў з такім вялікім стажам грамадскай работы, як у Андрэя Ярашэвіча з Хатыніч. Калісьці яго дзед быў старастам і сустракаў Якуба Коласа, калі той прыехаў у Люсіна на працу.
А цяпер вось ужо 20 гадоў запар былы вясковы настаўнік-мовавед з’яўляецца першым дарадцам і памочнікам у сваіх аднавяскоўцаў.
Нараджэнне Андрэя Андрэевіча выпала на пасляваенны час. Бацька не быў прызваны ў армію па стане здароўя. Але паколькі на вайне загінула шмат мужчын, яго забралі на аружэйны завод у Тулу. «І тут нарадзіўся я.
Маці прыйшлося самой мяне гадаваць. Ёй было вельмі цяжка. Больш глядзелі мяне стрыечныя сёстры і старэйшыя брат і сястра. На печы ў кашы калыхалі. Казалі, што нажуюць хлеба чорнага, закруцяць у анучку, змочаць вадою і ўсунуць у рот. У маці нават не было спадзявання, што я выжыву», – дзяліўся ўспамінамі Андрэй Ярашэвіч.
У школу маленькі Андрэй пайшоў у пяць з паловай гадоў, хоць гэта было не характэрна для таго часу. А сталася гэта па адной простай прычыне: хлапчукі, з якімі ён гуляў, былі старэйшыя за яго, і, калі пайшлі ў школу, яму не было з кім гуляць. Хлопчык пачаў прасіцца ў таты, каб той хоць на які кароткі час завёў яго ў школу.
«Памятаю, прыводзіць мяне тата ў чацвёрты клас і кажа настаўніцы: «Хай дзіця пацешыцца – гэтак хоча ў школу. Няхай крыху пагуляе з дзецьмі». Настаўніца сказала, каб ён завёў мяне ў першы клас. Тата павёў. Там вучыліся мае сябры. Забраць адтуль мяне ўжо не змаглі», – распавядаў суразмоўца.
З усмешкай успамінаў ён, як настаўніца ўсё перажывала, што дзеці дрэнна запамінаюць літары. А Андрэю, хоць ён і быў самым малодшым сярод дзяцей, давалася ўсё вельмі лёгка. Да кожнай літары ў яго галаве ўзнікалі пэўныя асацыяцыі. Яму так цікава было вучыцца, што ў другім класе ён самастойна вывучыў нямецкую мову за пяты клас.
«На кватэры ў нас жыла медсястра, а яе сястра-сямікласніца даглядала ў яе дзіця. Памятаю, вучыць яна пры лямпе ўрокі, а я назіраю за ёю. Мяне зацікавіла тое, што такіх літар, як у яе ў кніжцы, я не бачыў. Прычапіўся да яе: раскажы ды пакажы. Яна мне расказвала. Падручнік за сёмы клас быў цяжкаваты для мяне, таму знайшлі кніжку за пяты клас», – расказваў Андрэй Андрэевіч.
Сваю мару пранёс праз усё жыццё
Бацькі працавалі ў калгасе: валоў даглядалі, збруяй загадвалі. У канцы года атрымлівалі тры мяхі жыта. На той час гэта была добрая падмога. Зерне малолі ў жорнах і пяклі хлеб. Успамінаючы сваё дзяцінства, ён сказаў, што быў паслухмяным, не шкоднічаў. У школе быў вёрткім. А калі быў у трэцім класе, то настаўніца нават прыходзіла да бацькі скардзіцца, што парушае дысцыпліну.
«Бацька сказаў, што зачыніць у сцёпцы і буду сядзець там датуль, пакуль не дойдзе да галавы, як трэба сябе паводзіць»,– прыпамінае субяседнік.
Настаўнікаў у сям`і Андрэя Андрэевіча не было, але хлопчык з самага маленства марыў вучыць дзяцей.
«Я заўсёды хацеў быць толькі настаўнікам. Я так любіў выкладаць, так любіў вучыць. У дзяцінстве збіраў вакол сябе сяброў, і мы гулялі ў школу. Я ўсё думаў, ці не зменіцца мая мара? Не, не змянілася. Калі сабраўся паступаць, то матуля казала, што няхай бы я лепш не паступіў, бо быў жа самым малодшым з дзяцей і трэба было дапамагаць бацькам», – сказаў Андрэй Андрэевіч.
Сваёй мары ён не здрадзіў. Паступіў у БДУ, адвучыўся, атрымаў кваліфікацыю настаўніка па спецыяльнасці «Рускае і беларускае мовазнаўства». Вярнуўся на працу ў родную вёску Хатынічы. Хоць душа ляжала больш да беларускай мовы, 35 гадоў выкладаў рускую мову і літаратуру, пазней – рускую і беларускую, а апошнія гады вёў урокі беларускай мовы і літаратуры. Давялося працаваць і сацыяльным педагогам.
«Прыходзілася разбірацца з непаладкамі ў сем`ях, уладкоўваць іх справы. Бывала, прыйдуць сярод ночы, разбудзяць і просяць дапамагчы. Устаю, апранаюся і іду таго мужыка ўлагоджваць, каб дзеці начавалі ў хаце», – прыпамінае былы настаўнік з 44-гадовым педагагічным стажам.
Андрэй Ярашэвіч з 2008 года на заслужаным адпачынку. Па яго словах, ніхто з таго часу ніколі не плюнуў наўздагон, не сказаў, што не так вучыў, ці недавучыў, ці не так выхоўваў.
Цяпер вось ужо амаль 20 гадоў ён стараста вёскі. Дапамагае людзям парадамі, даносіць іх просьбы да старшыні сельвыканкама, а калі трэба, то і да райвыканкама. Ён яшчэ і старшыня ветэранскай арганізацыі, а таксама выдатнік народнай асветы. Андрэй Андрэевіч ведае рускую, беларускую, нямецкую, украінскую, польскую, а на ўзроўні разумення – іспанскую і балгарскую мовы.
Якое жаданне вы загадалі б, калі б злавілі залатую рыбку?
– Я папрасіў бы рыбку, каб усе людзі былі добрымі, сумленнымі, спагадлівымі, каб умелі разумець адзін аднаго, каб не брыдкасловілі, спачувалі адзін аднаму і прыходзілі на дапамогу.
Што вы не змаглі б дараваць чалавеку?
– Трэба ўмець прабачаць, бо ў кожнага могуць быць памылкі. Я лічу, што б дрэннае чалавек ні зрабіў, потым ён усё роўна адумаецца і будзе шкадаваць аб тым, што здзейсніў.
Калі б была магчымасць адматаць час назад, што б вам хацелася змяніць у сваім жыцці?
– Калі б была такая магчымасць, то я нічога не змяніў бы. Няхай бы жыццё ішло так, як і прайшло. Я ў жыцці ні на кога не меў вока, не скардзіўся, не крыўдаваў. Мне здаецца, што і мяне ніхто не крыўдзіў, і Богам я не пакрыўджаны.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.
Памяці карэспандэнта “Ганцавіцкага часу” Святланы Малышка
17 верасня 2023 года ў росквіце сіл раптоўна пайшла з жыцця карэспандэнт інтэрнэт-рэсурса “Ганцавіцкі час” Святлана Малышка. У лістападзе Святлана Міхайлаўна рыхтавалася справіць юбілейны 45-гадовы дзень нараджэння... Без клапатлівай маці засталося двое непаўналетніх дзяцей – 9 гадовы Цімафей і 11-гадовая Паліна.
400 балаў «выбіў» выпускнік з Ганцавіч з 400 магчымых і ўвайшоў у склад рэкардсменаў
Выпускнік гімназіі г. Ганцавічы Раман Кандраценя па выніках уступнай кампаніі 2023 года набраў 400 максімальных балаў. Раман меў атэстат са 100 баламі і на 100 балаў задаў цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і матэматыцы. І "сотку" атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы.
Фармацевт из Ганцевичей стала стилистом и может зарабатывать в любой стране мира
После медицинского колледжа ганцевчанка Елена Секач «выкупила» диплом, чтобы не отрабатывать второй год по распределению и переучилась на стилиста. Теперь она может жить и зарабатывать даже в Америке.