У Ганцавічах праходзіць выстава-конкурс «Велікоднае яйка»

Збор вырабаў на выставу-конкурс велікодных яек, выкананых у розных тэхніках, праходзіць у Ганцавіцкім раённым Доме рамёстваў. Вырабы як ад індывідуальных аўтараў, так і ад калектываў і сямейныя працы, прымаюцца да 8 красавіка ўключна па вул. Суворава, 2 (Дом рамёстваў) з 10 да 18 гадзін.

Фото с сайта youtube.com, носит иллюстративный характер
Фото с сайта youtube.com, носит иллюстративный характер

Як патлумачыла каардынатар конкурса, дырэктар Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч, гэты конкурс у Ганцавічах праходзіць другі год, і яго мэта – далучыць жыхароў горада і раёна, дзяцей і падлеткаў да традыцый народнай творчасці, выявіць таленавітых жыхароў Ганцаўшчыны, захаваць лепшыя традыцыі народнай творчасці.

«Конкурс прысвечаны святкаванню Вялікадня, – сказала Маргарыта Аляксандраўна. – Выйграе самае арыгінальнае яйка, выкананае ў беларускай традыцыі, прычым у розных тэхналогіях – вышыўка, бісерапляценне ці роспіс па дрэве. Там будзе некалькі намінацый, і хацелася б, каб людзі ўдзельнічалі актыўней. Мы чакаем арыгінальных прац«.

Пасля таго як збяруць усе работы, іх выставяць на агляд – з 11 красавіка па 1 мая. Падвядзенне вынікаў і ўнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 мая на гарадской плошчы.

«На свяце 1 мая будзе выстава горада майстроў, там мы і абвесцім, хто стаў пераможцам конкурсу, – сказала Маргарыта Саланевіч. – Магчыма, правядзём таксама конкурс глядацкіх сімпатый«.

Як зазначыла Маргарыта Аляксандраўна, у выставе-конкурсе змогуць прыняць удзел аўтары ў наступных ўроставых групах: 5–10 гадоў; 11–17 гадоў; 18– і больш гадоў (індывідуальныя і калектыўныя працы асобна).

Намінацыі, па якіх будуць ацэньвацца працы:

— «велікоднае яйка» (індывідуальныя працы) – вырабы, выкананыя ў розных тэхніках (роспісу, выпальванні і разьбе па дрэве, аплікацыя, дэкупаж, квілінг, працы з прыродных матэрыялаў, вышыўка, бісерапляценне, макрамэ, вязанне і іншыя).

— «у асяроддзі сям`і» (калектыўныя і сямейныя працы) – прымаюцца велікодныя яйкі, выкананыя ў розных тэхніках.

Па словах каардынатара выставы, конкурсныя працы павінны быць выкананы на высокім узроўні. Таксама абавязкова павінны быць этыкеткі памерам 4х5 см, на якіх трэба напісаць назву вырабу, указаць прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост, кіраўніка (калі такі ёсць), школу (ці іншую ўстанову), тэлефон. Працы павінны быць устойлівымі (каб іх можна было паставіць).

Пераможцы выставы-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі прызамі і фірменнымі падарункамі ад спонсараў.

Пацікавіцца ўмовамі конкурсу можна па тэлефоне раённага Дома рамёстваў –  2-21-48.

Из рубрики