Стань пераможцам конкурса «Лепшы грыбнік»
Cезон "ціхага палявання" – так называюць збор грыбоў – можна лічыць адкрытым! Нашы чытачы дзеляцца здымкамі, пасля якіх у заядлага грыбніка несумненна ўзнікне жаданне трапіць у лес, каб прайсціся па сваіх грыбных месцах.
Стань пераможцам конкурса «Лепшы грыбнік»
Канешне, можа, яшчэ ў чэрвені ці маі некаму пашанцавала знайсці па некалькі экземпляраў белых грыбоў, падасінавікаў ці бабак, як кажуць, на суп. Але такія паходы – гэта забаўка для мацёрага грыбніка ці проста прагулка па прыродзе, бо няма сапраўднага азарту.
А вось зараз, калі прайшлі дажджы і былі цёплыя ночы, баравічкі так і палезлі з зямлі. Гэта пацвяржаюць здымкамі чытачы, якія, аднак, свае грыбныя месцы не выдаюць.
Грибной сезон в Ганцевичском районе: кому повезло больше (фото)
Аўтар гэтай нататкі ў нядзелю не стрымаўся і таксама з’ездзіў у лес, каб спраўдзіць, ці сапраўды пайшлі грыбы, як пра гэта расказваюць. І паездка аказалася не пустой: назбіралася і на суп, і пасмажыць, і на сушку.
Але грыбы, як я заўважыў, растуць не па ўсім лесе, а больш пры лясных дарожках ці на пажарных лініях. А вось па лесе можаш хадзіць паўгадзіны, пакуль што паднімеш. І нарываўся на мясціны – 10 баравічкоў на адным месцы, ды ўсе маладзенькія, прыгожыя. Праўда, не ўсе, на жаль, здаровыя.
Сезон “тихой” охоты: какие грибы уже появились в Ганцевичском районе (фото)
Швагер, які працуе лесніком, кажа, што калі будуць ісці дажджы, то грыбоў будзе валам. Таму сачыце на надвор’ем.
УМОВЫ.
Праверыць свае грыбныя месцы раім і вам. А поспехамі ціхага палявання просім дзяліцца і дасылаць здымкі. Сёлета таксама будзе конкурс грыбнікоў.
Будзе дзве намінацыі рэкордаў:
- Першая– гэта найбольшая колькасць белых грыбоў, сабраная за дзень адным чалавекам ці сям’ёй.
- Другая – найбольшы грыб. Трэба яго ўзважыць і памераць дыяметр шапкі.
Дасылаць можна на вайбер гэдакцыі “ГЧ” на нумар +375333738944, альбо на эл. пошту [email protected] да 20 кастрычніка 2019 года.
Пераможцы атрымаюць падарункі.
Таксама глядзіце:
Побеждай, отдыхая с “Ганцавіцкім часам” (умные часы в подарок)
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября