Пакупнікам «народнага» алкаголю давядзецца арыентавацца на новы спіс прадаўцоў самагонкі: у ім засталося 28 юрыдычных асоб замест 30. Абноўлены спіс апублікаваны на Pravo.by.
Згодна з актуалізаваным пералікам, гэтым юрыдычным асобам дазволена вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі паводле традыцыйных рэцэптаў. Новы пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 14 жніўня 2026 года № 414 і афіцыйна апублікаваны 17 жніўня.
Дзяржава забараніла ўсім самагонаварэнне, знішчаючы самагонныя апараты, нават з парушэннем закона. І гэта не пра заботу аб здароўі, а пра манапалізацыю алкагольнай галіны. Спайваць народ і зарабляць можа толькі ўлада і прыбліжаны да яе бізнес.
Для экзотыкі і турыстаў, дазволілі толькі 28 кропакам гнаць сівуху. Пры гандлёвая надбаўцы ў 180%, напэўна ж маюць добры прыбытак. У пераліку пераважаюць лясгасы, нацыянальныя паркі, запаведнікі, аграсядзібы і іншыя арганізацыі турыстычнага і этнаграфічнага профілю.
ПЕРАЛІК юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць
арыгінальных алкагольных напояў
- Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Валожынскі лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Румскага доследнага лясніцтва).
- Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Стаўбцоўскі лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Хотаўскага лясніцтва).
- Дзяржаўная доследная лесагаспадарчая ўстанова «Старадарожскі доследны лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Новадарожскага лясніцтва).
- Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (па дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік»).
- Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
- Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (па дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»).
- Закрытае акцыянернае таварыства «Дукорскі маёнтак» (па дзейнасці на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Дукорскі маёнтак»).
- Камунальнае культурна-спартыўнае ўнітарнае прадпрыемства «Аква-Мінск» (па дзейнасці структурных падраздзяленняў на тэрыторыях парк-гатэля «На тым беразе» і гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі»).
- Сялянская (фермерская) гаспадарка «Лясная сядзіба» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Лясная сядзіба»).
- Сялянская (фермерская) гаспадарка «СТАРТ ТС» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «СТАРТ ТС»).
- Сялянская (фермерская) гаспадарка «Краіна Скарбаў» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Краіна Скарбаў»).
- Сялянская (фермерская) гаспадарка «Юніцкага» (па дзейнасці на тэрыторыі экапарка «Акварэль»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Адрас лета» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Вольны млынар»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзедава карчма» (па дзейнасці на тэрыторыі кафэ «Дзедава карчма» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзедава карчма»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛІГМОД» (па дзейнасці на тэрыторыі базы адпачынку паляўнічых і рыбаловаў «Званное»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мінерал Гудс Трэйд» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Красны Бор»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «МІСТЭНС» (па дзейнасці на тэрыторыі гасцінічна-рэстараннага комплексу «Пціч»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рудзьмянская гаспадарка» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рудзьмянская гаспадарка»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвісны цэнтр Веста» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвісны цэнтр Веста» ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сёмкава клаб» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сёмкава клаб»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Славянская Карчма» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Славянская Карчма»).
- Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўнічая кампанія «Праметэй» (па дзейнасці на тэрыторыі зоны адпачынку «Мярэя»).
- Адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» (па дзейнасці на тэрыторыі цэнтра экалагічнага турызму «Станькава» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці).
- Адкрытае акцыянернае таварыства «Гродзенскі мясакамбінат» (па дзейнасці на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»).
- Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭкаБел «Калбовічы» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «ЭкаБел «Калбовічы»).
- Унітарнае прадпрыемства «Наносы Адпачынак» (па дзейнасці на тэрыторыі этнатурыстычнага комплексу «Наносы Адпачынак»).
- Унітарнае прыватнае гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Гранат» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычна-экскурсійнага комплексу «Беларуская этнаграфічная вёска XIX стагоддзя»).
Афіцыйнае абгрунтаванне такой вытворчасці звязана з захаваннем і аднаўленнем беларускіх нацыянальных традыцый. Цэны на арыгінальныя алкагольныя напоі рэгулююцца дзяржавай. Адпускныя цэны на асобныя такія напоі ўстанаўлівае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.