
Петр Гузаевский
Такія ж праблемы і ў СВК «Малькавічы». Асабліва праблемы ў раслінаводстве. Не прыходзіцца чакаць, што ў гаспадарцы будуць вялікія прыбыткі ў гэтым годзе.
Жыхар Малькавіч, які пазваніў у «ГЧ» расказаў, што высаджаныя на двух пляцоўках сталовыя і кармавыя буракі, прыкладна каля дзесяці гектараў, зараслі зеллем. «У рост чалавека лебяда стаіць! Што там вырасце? Навошта і каму патрэбна закопваць грошы ў землю ? – выказваў сваю незадаволеннасць мужчына, які папрасіў не называць яго прозвішча, – Калі палічыць, колькі там грошай пайшло на насенне, паліва, зарплату, то з таго «ураджаю», які там збяруць, не вернецца, можа, і дзесятай часткі. Дык навошта і каму трэба такое гаспадаранне?»
Аўтар гэтага артыкула знайшоў дзве пляцоўкі буракоў, пра якія казаў вясковец з Малькавіч. І тое, што палі зараслі зеллем, давялося пабачыць на свае вочы – ён казаў праўду. Пляцоўка са сталовымі буракамі, прыкладна каля пяці гектараў, зарасла так, што, толькі калі зойдзеш на поле, відаць, што там ёсць буракі. З 55 надзелаў, якія раздзелены для праполкі паміж людзьмі, на палове буракоў нават не відаць. Ёсць толькі некалькі дзялак, якія клапатлівымі рукамі старанна праполатыя, і там бурачкі вырастуць добрыя. А некаторыя людзі проста не прапалолі, і там моц набірае ураджай пустазелля.
Галоўны аграном СВК «Малькавічы» Сяргей Фісько ў роспачы, і вельмі шкадуе, што столькі сіл і сродкаў было затрачана, а вынікі не такія, якіх яны чакалі. «Усе работы праводзілі па агратэхнічных нормах, знайшлі грошы на ядахімікаты ад зелля, а на адзін гектар патрэбна каля 70 долараў, але патрэбна апрацоўваць адначасова двума відамі, а ў нас быў толькі адзін, якім мы два разы палі апрацавалі, — расказвае Сяргей Аляксандравіч. – Але эффект не той. Да таго ж мясціны нізкія – шмат дзе вымакла, і не дапамагла б ніякая апрацоўка».
Старшыня калгаса Мікалай Шапялевіч, які шмат гадоў аддаў гэтай гаспадарцы, як ні стараецца, але вялікімі поспехамі пахваліцца не можа. Старанняў хапае толькі на тое, каб неяк больш-менш своечасова выплочваць зарплату. «Цяжка працаваць, прыходзіцца ездзіць па хатах і упрошваць, каб выйшлі на работу. Даярку трэба прасіць, каб кароў падаіла! Асабліва пасля зарплаты, што тут хаваць – ёсць асобы, якія п’юць, а кім іх замяніць? – кажа Мікалай Міхайлавіч.
Маладыя спецыялісты, якіх накіравалі ў СВК «Малькавічы», хоць і стараюцца, але заставацца ў калгасе не будуць. Галоўны эканаміст, якая прыехала з Горак, ужо год працуе, але застаецца адпрацаваць яшчэ адзін год. Пры тым, яна ўжо перадае вопыт другой маладой дзяўчыне, якая прыехала толькі некалькі дзён таму і будзе эканамістам, а сама пойдзе працаваць на сваёй спецыяльнасці – бухгалтарам.
Хоць Малькавічы і аграгарадок, але прывабіць маладых дзяўчат тут няма чым. Па іх словах, няма куды пайсці, дзе адпачыць.
Няшмат і ахвотнікаў працаваць у СВК. Па словах спецыялістаў гаспадаркі, і мужчыны, і жанчыны больш каля магазіна, віно і гарэлка іх больш прыцягвае. «Гэта раней было шмат тэхнікі, машын, камбайнаў можа з пятнадцаць, а зараз цяжка стала, — кажа Ніна Івашчанка, якая працуе памошнікам кладаўшчыка у СВК «Малькавічы». – Я тут працую і за грузчыка, і за дахаўшчыка, стараюся, але калі ў калгасе няма з чаго нам плаціць, то што тут зробіш…». Па словах Ніны Сяргееўны, толькі вясной і восенню ў перыяд пратраўлівання насення зарплата большая – па 400 тысяч, а так значна меней.
Гледзячы на рэшткі былых фермаў, на старое абсталяванне, становіцца сумна і шкада вяскоўцаў. Праблем хапае, як паўсюль, а ў сельскай гаспадарцы іх можа болей, чым дзе. І як выжываць калгасам, калі літр малака яны вымушаны прадаваць ў два-тры разы танней, чым каштуе мінералка ці газіроўка?
Тым не менш, трэба аддаць даніну павагі людзям, бо за мізер, амаль на голым энтузіазме, яны забяспечваюць у многім нас, гаражан, прадуктамі. А вось як калгасам жыць далей – гэта дзяржаўнае пытанне. Ясна адно, што пры такім раскладзе і без датацый большасць СВК Ганцаўшчыны пойдуць «на дно».
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More