
Ирина Домарацкая
Але не толькі пра сакрэты іх сямейнага даўгалецця пайшла размова. Аказалася, што сустрэча з Вольгай Аляксандраўнай у нас не першая. 10 гадоў таму мы пісалі пра яе маці і грамадзянку Польшчы, якія сустрэліся больш чым праз паўвека пасля таго, як немцы вывезлі іх у Германію. Гэты артыкул, тады яшчэ ў газеце “Спадарожнік”, Вольга Аляксандраўна зберагла.
У 1942 годзе яе маці і бацьку з Задуб’я забралі немцы і прымусілі працаваць у бауэра, так называлі гаспадара ў Нямеччыне, які быў фермерам. Там у Кёнігзбергу, зараз гэта расійскі горад Калінінград, у 1944 годзе і нарадзілася Вольга Аляксандраўна. І зараз яна з’яўляецца малалетнім вязнем Вялікай Айчыннай вайны.
Нялёгкая доля выпала Вользе Аляксандраўне. У 1944 годзе іх сям’ю вызваліла Чырвоная Армія. Бацьку забралі на фронт. А калі маці з маленькай Вольгай вярталася дадому ў Задуб’е, то іх напаткала вялікае гора: апярэдзіла пахаронка з фронту са звесткай аб тым, што загінуў бацька. “Яшчэ не дайшлі да вёскі, ідучы пешшу з Малькавіч, як маёй маці сказалі, што таты больш няма, а майго дзеда за сувязь з партызанамі расстралялі паблізу вёскі. Вяскоўцы расказавалі, што і маю бабулю завязлі на месца, дзе забілі дзеда, і таксама застрэлілі. Так іх людзі і пахавалі ў адной магіле».
Не было і хаты… немцы яе спалілі. Але дзявацца не было куды – засталіся на радзіме. Перажыла Вольга галоднае пасляваеннае дзяцінства, скончыла толькі 4 класы школы, бо галеча была, трэба было зарабляць, каб выжыць. У 15 гадоў ужо на заробкі ездзіла на Украіну…
Не лягчэй жыла і сям’я Барыса Васільевіча – цяжкая праца ў калгасе, таксама ездзіў на заробкі аж ў Навасібірск, бо жылі бедна.
Але пра сваё каханне Барыс Васільевіч, хоць і не ахвочы шмат гаварыць, расказвае з цеплынёй і лагоднай усмешкай: “Каханне было, можна сказаць, з першага погляду. У 1960-м з Дзяніскавіч я са знаёмым прыехаў у Задуб’е і, калі ўбачыў Вольгу праз акно, адразу закахаўся, такая яна была прыгажуня”. Пасля гэтага яны сталі пісаць адзін аднаму пісьмы – іншай сувязі не было, а дабірацца па балотнай дарозе праз 30 кіламетраў – не находзішся ды і працаваць трэба было. Нядоўга думаючы, Барыс вырашыў ажаніцца, але першая спроба сватаўства была няўдалай. Адмовіла Вольга, бо было тады ёй яшчэ 16 гадоў. А праз год, на Пасху, 1 мая 1962 года, усё ж пажаніліся.
Малады забраў, як тады было заведзена, жонку ў бацькоўскі дом у Дзяніскавічы, з таго часу і жывуць яны ра-зам.
У прыкмету, што жаніцца ў маі нельга, юбіляры не вераць. “Ніхто тады пра гэта не ведаў і не думаў, жылі, працавалі, гадавалі дзяцей, – сказала Вольга Аляксандраўна. – За жыццё ўсяго было, і сварыліся, канешне, але трэба было камусьці ўступаць. Цярпенне трэба, бо інакш нічога не будзе. З свёкрам і свякроўю 25 гадоў у адной хаце пражылі. А хто так жыў, ведае, што нявестцы нялёгка прыходзіцца. І хоць дзеці асобна жывуць, я да сваёй нявесткі стаўлюся з павагай і любоўю, таму што жыццё навучыла: не трэба заступацца за сына, бо маладыя памірацца, а ты потым застанешся вінаватаю. Можа, і сакрэт доўгага сумеснага жыцця людзей нашага пакалення ў тым, што цяжэй было жыць і прыходзілася цярпець і ўступаць адзін аднаму”.
Адзначылі юбіляры 50 гадоў сумеснага жыцця вялікім застоллем і шматлікай колькасцю гасцей. “Каб не дзеці і ўнукі, то не рабілі б мы і застолля вялікага. Працы ў полі і на агародзе зараз шмат. А мы ж яшчэ і зямлі два гектары маем, і каня гаспадар трымае”, – расказвае Вольга Аляксандраўна.
Юбіляры выгадавалі дваіх дзяцей, маюць чатырох унукаў і праўнука. Сын Алег жыве ў Дзяніскавічах, а дачка Галіна – у Ганцавічах.
На думку гаспадыні, у жыцці ім дапамагае вера ў Бога. Вольга Аляксандраўна лічыць, што сілы, здароўе і дабрабыт ім і іх дзецям дае Бог. У хаце сям’і Сукач больш за 50 абразоў розных святых. А малітваў гаспадыня ведае на памяць больш чым за паўсотні. Некалькі агульных сшыткаў спісала і прыгожа аформіла рознымі карцінкамі і выразкамі Вольга Аляксандраўна і амаль усе ведае на памяць.
“Неяк запрашалі мяне і суседку ў малітоўны дом да баптыстаў, якія не прызнаюць ікон, і я ўжо збіралася пайсці. Але напярэдадні ноччу прысніўся мне сон, што іду я туды і чую голас, які кажа – не спыняйся, ідзі далей… Раніцай я прачнулася і вырашыла, што не пайду, і якраз сяброўку сваю сустрэла, а тая і пытае, ці не забылася я, што нас запрасілі? Ну, я і расказала пра сон. А яна мне і кажа, што таксама гэтай ноччу прысніла дзіўны сон, што гарыць шчыт на нашай хаце… І гэта, таксама лічу, знак быў мне ад анёлаў”, – расказала Вольга Аляксандраўна.
З малітвай, верай у Бога і любоўю так і жыве сям’я Сукач. І сакрэты сямейнага шчасця ў іх звычайныя: цярпенне, павага і вера.
“Шчасце наша, што дзяцей і ўнукаў выгадавалі і выхавалі працавітымі і паважанымі людзьмі, і мы з дзедам ганарымся. Малюся за ўсіх, каб аберагалі іх гасподзь і святыя, – сказала Вольга Аляксандраўна. – А нам, як Бог дасць, то яшчэ пажывем. Хочацца жыць і радавацца за іх, і каб часцей наведвалі”.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More