Вырашыў праз газету расказаць пра становішча, якое склалася вакол нашага хутара, які знаходзіцца каля вёскі Агарэвічы. А пачалося гэта з таго, што больш за 10 гадоў таму назад мы купілі гэты хутар дзеля вядзення сваёй падсобнай гаспадаркі. У тыя часы, каб пасадзіць бульбу ці назапасіць сена, калгас даваў у нагрузку для апрацоўкі надзелы буракоў, ільну і іншае. Было вельмі нязручна і цяжка працаваць у якой-небудзь арганізацыі і ў дадатак цягнуць калгаснае ярмо. Мала таго, дык гэтак званыя соткі давалі далёка ад вёскі, бывала і больш за 10 км. Што цягнула цэлы шлейф лішніх клопатаў, пачынаючы ад пасадкі і апрацоўкі, заканчваючы зборам і дастаўкай да дома ўраджаю ці сена. Іншым словам, усё было зроблена дзеля таго, каб чалавек быў як мага болей заклапочаны дарэмнай працай і ў галаву не лезлі розныя думкі аб нашым “шчаслівым жыцці”.
Каб не карміць дарма рознага роду “парторгаў” і другіх гультаёў, паехаў у суседнюю дзяржаву, у Маскву, зарабіў грошай і купіў гэты закінуты, паросшы кустамі, хутар.
Усе папярэднія гады апрацоўвалі мы гэты ўчастак: аралі поле канём, касілі траву на сена, высякалі хмызнякі і другое. Праз колькі часу хтосьці на ўчастку зваліў дзве велізарныя таполі і спаліў хлеў. Таполі нехта невядомы забраў на дровы, толькі пакінуў пасля сябе галлё.
І тут работнікі сельсавета прапанавалі знесці пабудову. Мы, як законапаслухмяныя грамадзяне, пайшлі насустрач і знеслі старую хату. Усё роўна на яе рамонт ганцавіцкіх заробкаў не хапала. А так як сельскі Савет потым ніякіх нараканняў на нас не меў, то мы і далей карысталіся гэтым участкам, адным словам, карміліся з яго.
І вось, 29 лютага гэтага года прыйшло пісьмо з райвыканкама аб нямэтавым выкарыстанні зямельнага ўчастка і ліквідацыі дадзенага факта да 1 красавіка. Іншымі словамі, зямлю забіраюць. Каб захаваць сваё права на ўчастак, я павінен быў пабудаваць на ім дом.
На прыёме ў старшыні райвыканкама на маё пытанне канкрэтнага адказу я так і не атрымаў. У асноўным звялося да таго, што гэта непрывабна. І на ўсе мае абгрунтаванні, што я жыву з гэтага хутара, кармлю сям’ю, а малако маю і для сябе, і для суседзяў пенсіянераў-інвалідаў, лішкі дзяржаве здаю, — нічога не пачуў. Мне ўсё казалі, што выйшаў указ аб навядзенні парадку на зямлі і патрэбна яго выконваць. Можа, яно і так. Іншы раз глянеш на вёскі — пазарасталі, аж жах бярэ. Адна надзея і засталася на МНС. Але ж, думаю, што існуе не толькі ўказ аб навядзенні парадку на зямлі, але ёсць і імкненне з боку дзяржавы не дапусціць пагаршэння матэрыяльнага становішча грамадзян.
Увогуле, у дадзеным выпадку сябе вінаватым не лічу. Сказалі знесці пабудову — знёс, сказалі заплаціць падаткі — заплаціў, што яшчэ патрэбна? Навошта цягнулі дагэтуль, даўно б папярэдзілі, растлумачылі.
Дык да каго звяртацца, калі глядзяць не на аб’ектыўныя выгады для людзей, а на распараджэнні? А тое, што ад гэтага людзі пакутуюць, і справы няма? Старшыня сельскага Савета назначаецца старшынёй райвыканкама, той – вышэйшым начальнікам, і гэтак далей. А ўвогуле перад намі не адказваюць, таму як мы іх не выбіралі. Добра памятаецца, як адзін з назначаных кіраўнікоў раёна “змагаўся” з старшынямі калгасаў. Каля 10 чалавек звольніў з працы, а вынік няцяжка зараз убачыць на становішчы калгасаў. Другі “ваяр” у асноўным змагаўся з заводамі і газетай “ГЧ”. Да чаго ён дазмагаўся, таксама кожны ведае.
Дзіву даешся, чарнобыльскія землі асвойваюць, а тут з апрацаванай праганяюць. А як жа распараджэнне прэзідэнта аб развіцці падсобных гаспадарак, садзеянні ў вырошчванні і атрыманні як мага большай колькасці сельгаспрадукцыі?
З усяго бачу адно выйсце — выбіраць мясцовую ўладу павінна насельніцтва. Толькі тады кіраўнікі будуць думаць пра дабрабыт свайго выбаршчыка, ад якого залежаць і іх заробкі. А надзел забірайце, можа, вам ён больш карысці дасць – бо на апрацаваных участках жа лягчэй здабыць ураджай, чым на паросшых хмызняком і лесам тых гектарах, якія запусцілі…
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More