Categories: Регионы

З кожным годам колькасць выпускнікоў змяншаецца

Асабліва істотна гэта адчувалася ў сельскіх школах, дзе колькасць вучняў зменшылася амаль у дзясяткі разоў. Наглядным ў гэтым плане можна лічыць прыклад Вялікакруговіцкай сярэдняй школы, у якой на вечары сустрэчы пабывала карэспандэнт “ГЧ”.

З-за штогадовага змяншэння колькасці вучняў Круговіцкая школа стала прытулкам для школьнікаў з чатырох бліжэйшых вёсак: Шашкоў, Малых Круговічаў, Мельнікоў і Лактышоў.

Як канстатаваў дырэктар Круговіцкай СШ Аляксандр Занька, сорак гадоў таму ў школе навучалася каля 400 вучняў, дваццаць гадоў таму – больш за 200 вучняў. Гэта пры тым, што дзеці з бліжэйшых вёсак, калі і папаўнялі Круговіцкую школу, то толькі ў старэйшых класах.

Выпускныя класы на той час былі значна большыя. Параўнаем: у юбілейным выпуску, які скончыў школу 25 гадоў таму, было 24 выпускнікі, пяць гадоў таму школу скончылі ўсяго 6 выпускнікоў. У гэтым навучальным годзе рыхтуюцца да выпуску пяцёра вучняў.

Усяго ў Круговіцкай школе зараз навучаецца 88 дзяцей: больш за 50 вучняў з вёскі Вялікія Круговічы, 5 – з вёскі Шашкі, 17 – з Малых Круговіч і 10 – з Лактышоў. Каб сабраць усіх вучняў, школьны аўтобус штодзённа праязджае 84 кіламетры.

Каб забяспечыць адукацыйны працэс, у школе працуе 21 настаўнік і 20 чалавек тэхперсаналу. Пры такім раскладзе на кожнага вучня Круговіцкай СШ на год траціцца 7,5 млн рублёў дзяржаўных сродкаў.

“Наша школа адна з самых “дарагіх” у раёне пасля Востраўскай і Кукаўскай школ. Чым менш дзяцей, тым больш затрат”, – адзначыў Аляксандр Арсенцьевіч.

Такая праблема, як сказаў дырэктар, не толькі ў іх, але амаль ва ўсіх школах раёна, акрамя Хатыніцкай. Але апраўдвае гэтыя затраты тое, што ў Круговіцкай школе вучацца вельмі здатныя і таленавітыя вучні.

Тэндэнцыя да змяншэння колькасці вучняў заўважаецца, на жаль, і ў гарадскіх навучальных установах. Як адзначыла былая настаўніца СШ №1 Марыя Заляценка, у 5 класе, дзе яна была класным кіраўніком 27 гадоў таму, вучылася 42 школьнікі, і 40 вучняў было ў паралельным класе.

Таму прыемна было на вечары сустрэчы з выпускнікамі ўбачыць шматлікія атрады 45, 35, 30, 25 і 20-гадовых юбіляраў, якім школьныя гады навеялі цікавыя ўспаміны з дзяцінства і юнацтва, праведзеных на Ганцаўшчыне.

Такія сустрэчы сведчаць, што Ганцавіцкі край жыве ў сэрцы і памяці сапраўдных патрыётаў сваёй маленькай радзімы.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago