Ці тое, што словы не расходзяцца са справай, і пра пажылых людзей у нас сацыяльныя службы дбаюць, а ўмовы, у якіх зараз пражывае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, нармальныя. Ці, тое, што Ўплаўленне сацыяльнай абароны пра гэтых бабулек клапоціцца, а астатнія не.
Ці тое, што трэба напісаць пра ўнука, які, як высветлілася пасля выхаду артыкула, аформлены па догляду за Яўгеніяй Арцёмаўнаў, а са сваімі абавязкамі не спраўляецца, і нават дровы не хоча пакалоць. Ці можа несапраўдная інфармацыя ў тым, што Яўгенія Арцёмаўна Рылка і Занька Юлія Піліпаўна кавалі Перамогу?
А можа трэба апрэчыць напісаныя факты, што няма ў бабулі калодзежа, што няспраўныя печы? І адказаць на пытанне, чаму бабулям ніхто не дапаможа напісаць заяву, каб ён прыбавілі пенсію за стаж з 1944 па 1947 гады?
Наталля Ігнатаўна мае рацыю, кажучы, што чалавек сам павінен пра гэта заявіць. А калі ня ведае і не можа сама напісаць тады хто? Што дапамагчы напісаць за ўсе гады, «обследуя одиноких пожилых людей», не змаглі?
Няўжо ў вёсцы Люсіна няма адукаваных людзей, тым больш, што па словах пенсіянеркі, яна звярталася раней ў Люсінскі сельсавет па пытанню яе працы на ваенным заводзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння і ад яе адмахнуліся. А мізерную пенсію, якія зараз атрымоўвае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, можа, гэта таксама справядліва, і большай яна не заслужыла?
Малая там будзе прыбаўка, ці значная, але гэта яе заслужаныя грошы, якія з-за раўнадушша і за гады, што яна на пенсіі, яна не атрымоўвала.
А заява на пераразлік пенсіі будзе. Калі не знайшлося каму дапамагчы Яўгеніі Арцёмаўне ад усіх тых, хто «клапоціцца і абследуе», дапамагу я. І новы артыкул таксама будзе, магчыма, і не адзін. І не толькі пра гэты выпадак.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More