
Агонь ахапіў драўляны будынак імгненна. Пакуль выратавальнікі дабраліся з райцэнтра да іх вёскі, пакуль патушылі полымя, яго ненажэрныя языкі як злізалі і дом, і новыя камоду ды пыласос, і дакументы з грашыма, і ўвесь астатні жыццёвы набытак. “Усё пайшло дымам”, – праз слёзы вымаўляе Ларыса Васільеўна і згадвае зроблены напярэдадні Новага года рамонт: – Хацелася ж, каб не сорамна было, калі людзі ў хату заходзяць”.
Цяпер гэтыя людзі-суседзі ды радня збіраюць рэчы і грошы, хто колькі можа, каб дапамагчы пагарэльцам. А сям’ю Канановічаў хвалююць і іншыя клопаты. Гадоў пяць таму, калі купілі дом у жанчыны, якой ён дастаўся ў спадчыну, справу да канца не давялі: грошы аддалі, а дакументы на сябе не перааформілі. “То з фінансамі было цяжка, то я па бальніцах… Немаладыя ж ужо: мне – 67, мужу – 72. Сын па заробках ездзіў. Так і засталіся ні з чым, – бядуе Ларыса Васільеўна. – Добра, што сям’я мужавага брата прытуліла. А што далей – і думаць баімся”.
А далей сапраўды складваецца праблематычная сітуацыя: па словах дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ганцавіцкім раёне Аляксандра Сімагі, сям’я Канановічаў аплачвала страхоўку за аб’ект, які, па сутнасці, ёй не належаў. Тое, што здзелка куплі-продажу да канца не была завершана, страхавы агент мог і не ведаць. Разбірацца па факту работнікі прадстаўніцтва пачынаюць толькі ў страхавых выпадках.
Вось і з сітуацыяй, якая склалася ў хатыніцкай сям’і, яшчэ належыць разабрацца. “Чалавек страхуецца, значыць, ён на штосьці спадзяецца. І нават у складанай сітуацыі нашы кліенты павінны атрымаць задавальненне, а не палымянае прывітанне”, – гаворыць Аляксандр Уладзіміравіч. Калі знойдзецца дагавор куплі-продажу, адзначае ён, то страхоўка сям’і будзе выплачана. Калі ж такога дакумента няма, страхавыя работнікі выйдуць на юрыстаў, каб вырашыць, як дзейнічаць далей. Хутчэй за ўсё, сям’і вернуць грошы, якія яны выплацілі па страхавых узносах.
З тым, ці можна сям’і Канановічаў законна выплаціць матэрыяльную дапамогу (да шасці базавых велічынь) з раённага бюджэту, разбіраюцца ў райвыканкаме. “На гэта могуць разлічваць менавіта ўласнікі домаўладанняў”, – акцэнтуе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама Наталля Клявец.
Па словах Наталлі Ігнацьеўны, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання дзейнічае акцыя “З рук у рукі”: людзі здаюць туды рэчы, якія работнікі ўстановы перадаюць тым, каму яны неабходны. “Могуць звярнуцца ў цэнтр і пагарэльцы”, – падказвае Наталля Ігнацьеўна.
Ды ўсё ж у першую чаргу разлічваць прыходзіцца на сябе і на сям’ю. Вось і Мікалаю Сцяпанавічу з Ларысай Васільеўнай дапамагаюць дзеці, а прытуліла сям’я брата – Аляксандр Сцяпанавіч Канановіч з жонкай Ірынай Іванаўнай. Лёгкая на слёзы пасля перажытага, Ларыса Васільеўна расказвае пра дапамогу вяскоўцаў, дзякуе ім і разважае пра тое, як важна пачатую справу даводзіць да канца: “Каб жа ведалі, што можа так здарыцца, дык знайшлі б і час, і грошы ды завяршылі б тую здзелку”.
Выпадак сапраўды павучальны для іншых: хто ведае, што дзень наступны нам рыхтуе. Тым больш гэты пажар – не адзінкавы выпадак. Як расказаў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рапейка, у 2012 годзе адбылося 46 пажараў, у тым ліку 23 – у жылых дамах, у 2013-м – 41 пажар, з іх 7 у жылых дамах. І сёлетні год пачаўся не надта ўдала для домаўладальнікаў: з пяці пажараў двойчы агонь палаў у дзвюх жылых пабудовах. Так, пацярпелі не толькі хатыніцкія пагарэльцы, але і жыхар в. Гута Аляксандр Булат.
“У такіх сітуацыях мы заўсёды пытаемся ў людзей, ці ёсць ім дзе жыць. Як правіла, адказваюць станоўча: дапамагае радня. – расказаў Уладзімір Адамавіч. – Пакуль у раёне няма такіх, хто ўвогуле не мае даху над галавой. Хіба толькі Аляксандр – і мы думаем, як дапамагчы яму. Аднак калі б і знайшліся такія людзі, дык на першы час гарадскім жыхарам шукалі б пакой у інтэрнаце, вясковым прапаноўвалі б дамы ў сельскіх населеных пунктах, найбольш прыгодных для пражывання. На вуліцы ніхто не застанецца”.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More