
“Пасядзеце трохі, не ўцякайце! Дайце нам пабыць з людзьмі, пагаварыць. Раскажэце нам што або хоць штосьці паабяцайце! А то мы тут ужо заглохлі ў гэтай вёсцы…” – гэтыя словы барчакоў напрыканцы сустрэчы, магчыма, і развесялілі б, калі б не выкрывалі сумную праўду: гэта адна з тых вёсак у раёне, якія паступова выміраюць. Па словах старшыні сельвыканкама Уладзіміра Гардзея, цяпер тут пражывае 198 чалавек, з якіх 88 працаздольных, 8 дзяцей, 92 пенсіянеры, 16 інвалідаў. Для параўнання, гадоў дзесяць таму тут пражывала каля 250 чалавек.
Што хвалюе сяльчан? Яшчэ да сходу Надзея Дзям’янаўна Віннік ад імя аднавяскоўцаў патэлефанавала ў рэдакцыю з крыўдаю: чаму ў іншых вёсках сельвыканкама могілкі агароджаны бетонным плотам, а ў Борках – драўляным? Маўляў, чым мы горшыя за іншых?
На сходзе было вырашана, што драўляны плот, калі сачыць за ім, не горшы за бетонны. Галоўнае, пафарбаваць яго, тады і праслужыць доўга. Тым больш, часткова грошы на фарбу ўжо выдзелены Цэнтрам занятасці насельніцтва, а работы пачнуцца пасля Вялікадня. “Разам з кім-небудзь з вас і фарбу выберам – якая спадабаецца”, – паабяцаў Уладзімір Мікалаевіч. Хтосьці з прысутных заўважыў пры гэтым: “Галоўнае, каб грошы на фарбу не “высахлі”. Аднак, па словах старшыні сельвыканкама, дастатковую колькасць грошай яшчэ трэба знайсці.
Згадзіліся вяскоўцы з тым, што неабходна навесці парадак на могілках, і вяскоўцы са старшынёй сельвыканкама дамовіліся яшчэ да Вялікадня правесці суботнік. Былі не супраць таго, каб эканоміць на электрычнасці і не ўключаць зранку святло ў вёсцы. “Лепш сэканоміць грошы на восень, калі дні карацейшыя, вечары цёмныя і на вуліцы слотна, – паясніў Уладзімір Мікалаевіч. Гутарка вялася таксама пра пустуючыя дамы ў вёсцы, пра штрафы, што чакаюць гаспадароў, якія парушаюць правілы ўтрымання сабак.
Пра тавары “на павер” у магазінах пісалі ўжо ў нашай газеце раней. Узнялі гэтае пытанне і барчакі. Ды каб на хлеб не хапала грошай! Але ж найчасцей “на павер” бяруць гарэлку, заўважалі вяскоўцы. Акрамя гэтага, гаварылі пра крэдыты на тавары. “На прадуктовыя тавары можна браць крэдыт на адзін месяц, на прамысловыя – на 3 месяцы, на паўгода, ёсць беспрацэнтная растэрміноўка”, – патлумачыла спецыяліст райспажыўтаварыства Ірына Канстанцінаўна Лось.
“Я плачу за тое, што вывозяць смецце, за двух чалавек. Скажыце, а куды дзяваюць смецце тыя, хто не заключаў дагаворы?” – пацікавілася Надзея Дзям’янаўна Віннік. І хаця Уладзімір Гардзей сцвярджаў, што тых, хто не заключыў дагаворы на вываз смецця, у вёсцы не засталося, тым не менш, пытанне было ўзята “на карандаш”. “Разбяромся і спісы такіх людзей вывесім у магазіне, каб усе іх ведалі”, – паабяцаў Уладзімір Мікалаевіч.
Начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка папярэдзіў вяскоўцаў аб тым, што трэба прымаць меры па недапушчэнні злачынстваў і лепш ахоўваць сваю маёмасць. Па яго словах, у раёне найбольш распаўсюджаныя злачынствы – крадзяжы, асабліва веласіпедаў, грошай і металу. Свой след часта пакідаюць цыганы: звычайна, пакуль частка нечаканых гасцей трасе рэчамі перад вачыма гаспадыні, іншыя “чысцяць” яе тайнікі. Так, нядаўна ў жыхаркі з в. Гута ўкралі 4 тысячы долараў і 5 мільёнаў рублёў. “Ніхто міліцыю не паклікаў, нумара машыны не запісаў. А потым – шукай, міліцыя! Каго шукаць, па якіх прыкметах? І ўвогуле, лепш аддайце грошы дзецям, не хавайце ў бялізне, па кішэнях і шафах”, – параіў Аляксей Генадзьевіч.
Ганна Мікалаеўна Берташ спытала, ці будуць уключаць радыёкропкі ў Борках. Начальнік РУЭС Анатолій Гардзей адказаў станоўча. “З пункту гледжання мадэрнізацыі, укаранення новай тэхнікі, гэтая мера неабходная. Сігналы будзем прымаць праз Слонім, Капыль, Пінск, часткова – Салігорск. Сёння ўжо прайшла першая перадача праз Слонім на частаце 106,5 мегагерц. Нашы работнікі самі ўстанаўліваюць і настройваюць УКВ-прыёмнікі”, – расказаў Анатолій Фёдаравіч. Ён заўважыў, што цяпер ў Борках ёсць 112 нумароў тэлефонаў, з іх 109 – падключана, 37 абанентаў карыстаюцца паслугай ZALA, сямёра маюць высокахуткасны інтэрнэт…
Па сутнасці, усе спецыялісты, якія прыбылі ў Боркі, расказалі аб стане спраў у іх сферах. Пытанні, на якія яны не знайшлі адказы адразу, узялі пад кантроль і паабяцалі даць адказы ў бліжэйшы час. «Лічу, што такія сходы неабходныя: людзі могуць выказацца пра набалелае, задаць хвалюючыя пытанні спецыялістам», – сказаў старшыня Любашаўскага сельвыканкама Уладзімір Гардзей.
“Тут хораша гавораць! Толькі каб так усё і было і каб не забыліся пра нас!” – прыкладна так выказаліся некалькі вясковых кабет пры выхадзе з клуба.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More