
– Віталь, скажыце, калі ласка, што прымусіла вас пакінуць сям’ю і паехаць на заробкі?
– Дзесьці з пачатку 90-х гадоў іншага выйсця не было. У нашым горадзе працы з прыстойнай зарплатай было не знайсці альбо заробленыя грошы не выплачвалі па некалькі месяцаў. А трэба было дзяцей карміць, апранаць, камунальныя паслугі аплачваць. І жыць за нешта трэба было. Ну, вось і давялося ехаць у Расію.
– А як жонка аднеслася да вашага рашэння?
– Скандалаў не было. Яна да гэтага аднеслася з разуменнем, бо па некалькі месяцаў была вымушана сядзець дома ў вымушаным адпачынку. Яна разумела, што трэба неяк выжываць. Самі, магчыма, неяк перажылі б гэтыя часы, але трэба было карміць дзяцей. А з часам яна звыклася з роляй жонкі гастарбайтара.
– Колькі часу вы праводзіце ў Расіі, а колькі дома?
– Па-рознаму атрымліваецца. Калі працаваў на Поўначы, то і па паўгода дома не бываў. А так вахта доўжыцца ў сярэднім месяц-два, не больш. Потым дома праводжу месяц ці два, а калі працы няма, то і больш.
– У якіх умовах даводзілася жыць?
– Здаралася так, што жылі ў тых жа дамах, якія будавалі, калі там ужо былі вокны і дзверы. Спалі на падлозе, на матрацах, якія давалі, тут жа і ежу на электраплітцы гатавалі. Па ваду хадзілі за метраў дзвесце ад будоўлі. Здаралася так, што па тыдняў два не мыліся. Радавала, калі паблізу была рачулка ці вадаём, то ў іх і купаліся. Звычайна мыліся ў спецыяльна абсталяваных вагончыках, дзе стаяла ванна. Іншы раз у такіх жа вагончыках і жылі. Гэта памяшканне метраў два шырынёю і ў даўжыню метраў чатыры, дзе стаялі двухпавярховыя ложкі. У такіх вагончыках жылі па чалавек пяць-шэсць. А пад падлогаю пацукі бегалі, памерам з ката. Але здаралася, што і ў добрых умовах жылі – у гасцініцы, напрыклад.
– Віталь, колькі доўжыцца працоўны дзень і як вы праводзілі свой вольны час?
– Праца пачыналася каля 8-мі гадзін раніцы і канчалася а восьмай вечара. У нядзелю ж працавалі да абеда, а пасля самі мыліся і адзежу мылі. У будзённыя дні прыйдзеш, памыешся, есці згатуеш, тэлевізар, калі ёсць, паглядзіш, а калі няма – у карты згуляеш ды і спаць кладзешся. Праўда, часам атрымлівалася і па горадзе пашпацыраваць. Што да таго, каб выпіць, дык з гэтым строга. Калі ўнюхаюць, што выпіў, дык адразу можаш рэчы збіраць і ехаць дахаты. Пагэтаму разняволіцца можна толькі дома, бо інакш прыедзеш без грошай. А здаралася, што наймальнік з самага пачатку папярэджваў: «Будете плохо себя вести, можете отсюда и не уехать». Так было, калі на Поўначы працаваў. А там насамрэч можаш нікуды не паехаць, бо пры тэмпературы мінус 40-50 градусаў нядоўга і замерзнуць.
– А ці здараліся за гады вашай працы ў Расіі няшчасныя выпадкі?
– Асабіста ў мяне ці на маіх вачах такога не здаралася. Але на адным аб’екце, дзе працавалі мае знаёмыя, быў такі выпадак. Там загінуў малдаванін, які сарваўся з рыштавання.
– Ці здаралася так, што за працу наймальнік не плаціў?
– Такога асабіста са мною не здаралася. Але быў адзін выпадак досыць непрыемны, які, магчыма, мог бы скончыцца і трагічна, калі б мы павялі сябе па-іншаму.
– Што вы маеце на ўвазе?
– Пасля таго, як наймальнік з намі разлічыўся, мы паехалі на вакзал. І ўжо нават селі ў вагон, калі на пероне з’явіліся маладыя людзі спартыўнага целаскладу і накіраваліся ў наш вагон. Спыталіся ў правадніцы, дзе беларусы. Тая паказала. Яны да нас: «Так і так, мужыкі, давайце дзяліцца, іначай у вас могуць быць непрыемнасці». І адзін з іх паказвае пісталет. Прапанавалі заплаціць ім ад таго, што мы зарабілі, дзесьці 25%. Папярэдзілі, што з імі лепш не жартаваць, бо інакш забяруць усё, што знойдуць. Выйсця не было, і мы заплацілі. Грошы ж не вартыя жыцця. Мне здаецца, што яны працавалі па наводцы наймальніка.
– Ці можаце вы сказаць, як многа жыхароў з нашага горада ездзіць на заробкі?
– Па-мойму, каля паловы мужчынскага насельніцтва ва ўзросце 30-40 гадоў у Расіі. Ёсць, канешне, і 18-, і 60-гадовыя. Таму складана вызначыць, колькі людзей на гэты час жыве з таго, што дае праца ў Расіі.
– А як у Расіі ставяцца да беларускіх гастарбайтараў?
– Гэтак жа, як і да сваіх грамадзянаў. Нават паліцыя, калі правярае дакументы, угледзеўшы ў пашпарце слова «беларус», аддае чэсць і адпускае. Без аніякіх пытанняў.
– Калі б можна было ў нашым горадзе альбо раёне зарабіць палову з таго, што вы зарабляеце ў Расіі, ці паехалі б вы туды?
– Не. Я не паехаў бы. Тут сям’я, жонка, дзеці, сябры, знаёмыя. А там ты чужы. І ўсё навокал чужое. Адназначна – не. Мая Радзіма тут. Хацелася б жыць і працаваць дома.
Дачка:
– Адразу заўважу, што тут ёсць два бакі. Станоўчы бок у тым, што дзякуючы бацькавым заробкам у Расіі мы з братам змаглі атрымаць хай сабе і платную, але вышэйшую адукацыю. З улікам таго, якія заробкі ў нас у горадзе, гэта было б немагчыма. Адмоўны ж бок у тым, што частая адсутнасць бацькі аддаляла яго ад сям’і. З іншага боку, каб не татавы заробкі, магчыма, мы не мелі б таго, што маем цяпер.
Сын:
– Маё стаўленне да гэтага дваякае. Менавіта дзякуючы таму, што тата ездзіў на заробкі, у нашай кватэры з’яўляліся новыя рэчы, мы з сястрой атрымлівалі падарункі. Але праз пэўны час мы пачыналі чакаць, калі ж тата зноў паедзе ў Расію і кантроль за намі аслабне. Доўгая адсутнасць бацькі таксама давалася нялёгка. Але ж без татавых заробкаў выжыць было б вельмі складана.
Жонка:
– Я нават уявіць сабе не магу, як бы мы канцы з канцамі зводзілі, каб не ягоныя заробкі. Нават цяпер, калі мая зарплата складае 2,5 млн рублёў, яе хапае толькі на аплату камунальных паслуг. А на той час (90-я гады) дык і ўвогуле немагчыма было пражыць. Вядома ж, цяжка, калі муж там, а я тут: даводзіцца цягнуць усё на сабе. Але неяк прызвычаілася. Каб хоць палову з таго можна было дома зарабіць, дык нашмат лягчэй было б і мне, і яму.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More