
Екатерина Курлович
Збольшага, здаецца, для жыцця ёсць усё: свой ФАП, пошта, аддзяленне Беларусбанка, КБА, школа, дзіцячы садок, магазін. Але ўразіла, што на вуліцах было пуста, быццам людзі некуды зніклі. Хоць у вёсцы жыве каля 370 жыхароў.
Асноўнае прадпрыемства ў Востраве СВК “Крышылавічы”, менавіта туды першапачаткова і наведалася карэспандэнт газеты. На малочна-таварнай ферме было пуста, толькі каля аднаго кароўніка стаялі жанчына і мужчына і нешта абмяркоўвалі.
Калі карэспандэнт пачала іх фатаграфаваць, яны адразу перепалохаліся, але пасля таго як я падыйшла бліжэй, пасмялелі. “Хто вы?”, – адразу спытала ў мяне жанчына, і пасля таго, як я прадставілася, жанчына зноў у мяне запытала: “А чаго вы к нам прыехалі?”. Толькі пасля таго, як карэспандэнт адказала на ўсе хвалюючыя яе пытанні, загадчыца фермы Аляксандра Іванаўна, менавіта так яе звалі, пачала паказваць яе ўгоддзі і расказваць пра сваю працу.
“У нас працаваць можна. І зарплату своечасова плацяць. Хто робіць, той і зарабляе. Зараз і расцэнкі паднялі. У сярэднім на 30%”, – сказала Аляксандра Лойка. По словах загадчыцы, у гэтым годзе ўжо другі раз ім павышаюць зарплату. У сярэднім даярка за люты палучыць каля 700 тысяч рублёў, даглядчыкі каля 450 тысяч рублёў.
“Але ёсць у нас і працаўнікі, якія зарабляюць больш. Напрыклад, наш дояр Аляксандр Турко, зарабляе і па 800-900 тысяч. Ён у нас как палачка-выручалачка. Усё робіць сам. Калі што зломіцца, ён сам адрамантуе”, – хваліла загадчыца Аляксандра Васільевіча.
Аляксандра мы сустрэлі каля кароўніка. Ён быў зайняты працай, і калі загадчыца сказала, што да іх прыехаў карэспандэнт з газеты, на твары мужчыны з’явілася ўсмешка. Як рассказаў сам Аляксандр, працуе ў СВК ён ужо даўно. “Як з арміі прыйшоў, так і пайшоў рабіць у калгас. Працаваць канешне цяжка, але лёгкіх грошай не бывае, да і за гэты час я ўжо прывык”, – сказаў Аляксандр.
З задавальненем мужчына паказваў сваё працоўнае месца, дзе праходзіць дойка. Там было ўсё прыбрана і чыста, нібыта рыхтаваліся да прыезда карэспандэнта. “У нас так заўсёды. Нам устанавілі два бойлера, і зараз заўсёды ёсць цёплая вада, раней такого не было. Ёсць усе ўмовы, толькі працуй, а будзешь працаваць, то і будзеш грошы палучаць”, – рассказаў Аляксандр Турко.
Але не ўсё так радужна аказалася у СВК, калі пасля прагулкі па ферме, карэспандэнт адправілася на машынна-трактарны парк. Толькі ў самым канцы віднеўся адзіны трактар і некалькі прычэпаў. Другая тэхніка была схавана ў гаражах і пад навесамі. Далей карэспандэнт накіравалася на звук галасоў, якія даносіліся аднекуль з памяшканняў. Зайшоўшы ў ангар, дзе стаяла некалькі трактароў, сустрэлася з мужчынамі, у якіх былі рукі вымазаны ў мазуту. На пытанне карэспандэнта, што яны тут робяць, адзін з мужчын адказаў:
“Два даломкі рамантуем”. Хаця на першы погляд па трактарам не скажаш, што яны “даломкі”. Сярод звыклых “беларусоў” нашага МТЗ, выдзяляўся магутны “Джон-дзір”. Трактар выглядаў новым, нават шыны былі чыстымі. Складвалася такое пачуццё, што на ім нічого не робяць, але мужчыны аправерглі версію карэспандэнта і рассказалі, што магутны трактар яны атрымалі гадоў тры назад. У час вясенніх работ на ім калгас і трымаецца. Як высветлілася далей, такіх трактароў у кааператыве два. Другі знаходзіцца ў другой часцы гаспадаркі, якая размешчана ў вёсцы Круговічы.
Вельмі ахвотна размаўлялі з карэспандэнтам механізатары. Падзяліліся яны і памерам сваей зарплаты, які на першы погляд здзіўляе. Па словах слесара Максіма Ціхана за студзень ён зарабіў больш за ўсіх там прысутных, аж 125 тысяч рублёў (!). Слесар Міхаіл Бернат і таго не атрымаў – 110 тысяч рублёў.
Крыху большыя зарплаты ў трактарыстаў, але ў параўнанні сярэдняй нават па раёну, таксама смешныя. Перадавік Уладзімір Канановіч, які працуе на “Джон-дзіры” атрымаў больш за ўсіх – звыш 350 тысяч рублёў.
“Што гэта за грошы, толькі жонцы на кветкі хопіць. У нас трактарыст за год атрымоўвае каля пяці мільёнаў за год”, – сказаў Анатоль Лісок. Пасля такіх слоў, адразу напрошвалася пытаннне, як жа можна пражыць за такую зарплату. “Так і жывём. Выжываем, таму што ёсць галава на плячах. Амаль усе займаюцца нечым яшчэ акрамя работы ў калгасе”.
Але такія нізкія зарплаты толькі зімой. У цэлым за год зарплаты значна вышэйшыя.
Як расказала эканаміст СВК, сярэдняя зарплата трактарыста звыш 630 тысяч рублёў. У вадзіцеляў– 680 тысяч. У даярак ў межах 460 тысяч рублёў.
Як сказаў старшыня СВК Уладзімір Мышкавец, сярэдняя зарплата ў 2010 годзе склала 495 тысяч рублеў, што на 75 тысяч павысіла ўзровень 2009 года.
Ёсць дзе і траціць грошы. У аграгарадку ёсць адзін магазін. “У магазіне ў нас не горш чым у горадзе, ёсць усё, а чаго няма, то можна заказаць і прывязуць.
Да і магазін наш папрыгажэў пасля рамонту”, – сказала мясцовая жыхарка Аляксандра Лойка. Але асноўны даход дае віна-гарэлачны аддзел. Па словах заўмага, у чацвер прывезлі віна 400 бутылак па 0,5 літра і 240 па 0,7 літра і гэтага да панядзелка не хопіць…
Аднавілі ў мінулым годзе ў вёсцы дарогі. На некаторых вуліцах пакладзены асфальт, а таксама парамантавалі вулічнае асвятленне. “Раней ноччу хадзіць было нельга, мала таго, што былі ямы, дык іх яшчэ і не відаць было, а зараз светла, вечарам спакойна можна хадзіць, не баяцца, што ўпадзеш ды ногу зламаеш”, – расказала Аляксандра Іванаўна.
Аднак, не ўсе задаволены зробленным добраўпарадкаваннем, якое было зроблена ў Востраве.
“Наша вуліца Перамогі як была гарбатая, так і засталася. І ніхто нічога не робіць. Які ж гэта аграгарадок, калі ў сельвыканкаме не хапіла грошай каб нават плот пакрасіць ды разваліны ў весцы папрыбіраць”, – сказала мясцовая жыхарка.
Ёсць дзе бавіць вольны час і моладзі Вострава.
У мінулым годзе сельскі клуб пераехаў у памяшканне дзіцячага садка. Пакуль там працуе толькі адзін танцавальны зал, рамонт ідзе і там будзе яшчэ бібліятэка. А сам садок размясцілі ў школе. А вось будынак Дома культуры ў цэнтры вёскі ўжо многа гадоў стаіць недабудаваны без вакон і дзвярэй, і моцна “упрыгожвае” аграгарадок.
Некалькі пустуючых двухпавярховых дамоў у цэнтры вёскі таксама псавалі выгляд. По словах жыхароў, там некалі жылі работнікі СВК, медыкі, настаўнікі, але яны зволіліся і выяхалі, з тых пор там ніхто не жыве. Страшнымі дамы выглядалі не толькі з вуліцы, але і ўнутры.
Пабітыя вокны, паабдзіраныя шпалеры, пазрываныя на палу дошкі – усё гэта нагадвала як быццам бы тут была бамбежка. Але мясцовыя жыхары прывыклі, і не звяртаюць увагі на іх, бо ў кожнага ёсць свае нейкія турботы і ім не да развалін.
Па адказах жыхароў, у іх амаль няма праблем. Усіх, у каго карэспандэнт запытвалася, чым жа яны хвалююца, усе адказвалі: “Усё ў нас добра. Галоўнае, каб работа была”.
Калі глядзець на перспектыву так званага аграгарадка Востраў, то яна сумная. Маладыя сем’і з’язджаюць у пошуках лепшай долі, хто куды.
Моладзі з кожным годам усе менш і менш. У гэтым годзе школу наведваюць каля 50 дзяцей. У выпускным класе ўсяго толькі тры вучні. “У нас усе з’язжаюць, я таксама мару паступіць у ВНУ і паехаць жыць куды-нібудзь у Мінск. Вяртацца назад у Востраў я не планую. Тут няма будучага”, – сказала адзінаццацікласніца Юля.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More