
Петр Гузаевский
Сотні ганцаўчан, якія прыйшлі на канцэрт, пашчасціла, бо песні прынеслі такую асалоду, што пасля выступленняў самадзейных артыстаў спявала душа.
Напэўна, не пакінулі раўнадушным ніводнага чалавека ў зале кукаўскія спевакі і музыканты. Песня пра вёсачку-чараўніцу з актуальнымі рэаліямі сённяшняга часу так кранала, што на вочы ў некаторых наварочваліся слёзы. “Багацеюць людзі, вёска вымірае, а я спадзяюся, што зноў сюды вярнуся…”. Тых, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы, гэтыя словы краналі за жывое. Цяжка перадаць словамі гэтыя адчуванні.
Нельга не адзначыць дуэт Надзеі Рэкуновай і Надзеі Будавей, якія расчулілі душу песняй “Гармонь” так, што па целу быццам беглі мурашы.
Адметна глядзеліся на сцэне мужчыны – былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд і Уладзімір Грышукевіч. Песня “Шумят хлеба” ў іх выкананні пад акампанемент баяна пераносіла на бязмежныя прасторы.
Цяжка кагосьці вылучыць асобна, кожная песня была нечым непаўторнай і прыгожай. Вакальныя калектывы Дзяніскавіцкага СДК, Любашаўскага, Агарэвіцкага СДК, будчанскія і круговіцкія артысты – усім ім хочацца выказаць удзячнасць за энтузіязм, цудоўныя галасы і душэўныя песні.
“Не сумаваць, не гараваць, шчасце і радасць людзям даваць”, – на такой аптымістычнай і радаснай ноце закончылі канцэрт вядучыя. Паважаныя землякі, нашы ганцавіцкія артысты нічым не горшыя, а нават лепшыя за раскручаных поп-“зорак”. Ды і спяваюць яны ўжывую. Таму, калі ёсць магчымасць, не прапускайце канцэрты.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More