Регионы

Жанчына з Брэста не хацела працаваць і самастойна “працягнула” бальнічны

Свае думкі на гэты конт спецыяліст выклаў супрацоўнікам Ленінскага РАУС горада Брэста, а тыя прзначылі праверку, забралі дакументы і накіравалі іх экспертам Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ).

Як высветлілася, тры лісткі непрацаздольнасці прадставіла на працу 41-гадовая жанчына. Падчас правядзення судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў стала вядома, што сумненні “кадравіка” былі слушнымі.

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка упраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці Ганны Мацкевіч, судовы эксперт прыйшоў да высновы, што ў некаторых графах прадстаўленых лісткоў непрацаздольнасці ўносіліся змены. Зроблена гэта было спосабам падчысткі першапачатковых запісаў, а таксама дапіскі (дамалёўкі) на іх месцы іншага тэксту, які б можна было прачытаць.

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Судовыя эксперты змаглі аднавіць першапачатковы змест лісткоў непрацаздольнасці. Высветлілася, што жыхарка Брэста “працягнула” кожны бальнічны ліст яшчэ на тыдзень. Зрабіла яна гэта свядома і  зараз з’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы.

Судовыя эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці нагадваюць, што маюць магчымасці усталяваць, як сам факт зробленых тэхнічных змен у запісы (дамалёўка рысак, падчыстка, змыванне, заліццё і да т.п.), так і аднаўленне першапачатковага зместа запісу. Між тым, за падробку, выраб, выкарыстанне і збыт падробленых дакументаў заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць.

В Беларуси оплачивать больничные будут по-другому. Что изменится?

Graf_Polockij

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

35 минут ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago