Біблія Скарыны – для простых людзей
На днях адбыўся знакавы юбілей – 6 жніўня споўнілася 500 гадоў беларускаму кнігадрукарству. Менавіта ў гэты дзень у 1517 годзе Францыск Скарына выдаў у Празе “Псалтыр” – першую друкаваную беларускую кнігу і такім чынам паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. Імя першадрукара ўвекавечана ў шматлікіх выданнях, у назвах устаноў і вуліц.
Бібліёграф Ганцавіцкай раённай бібліятэкі Алена Кулан дэманструе Біблію. / Фото: Ірына Дамарацкая
У Ганцавічах таксама ёсць вуліца Францыска Скарыны. Знаходзіцца яна ў адносна маладым мікрараёне прыватнай забудовы, які, кажучы па-местачковаму, размешчаны за райсельгастэхнікай (цяпер ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс”). Вуліца першадрукара – неасфальтаваная, як і ўсе блізляжачыя.
Таму прагульвацца па ёй зручней не на аўтамабілі, які баіцца гразкіх ям і выбоін, а пешшу, каб ў поўнай меры адчуць асалоду прагулкі па натуральнаму прыроднаму пакрыццю. Магчыма, падарожжа па вуліцы першадрукара падорыць жаданне пазнаёміцца з яго біяграфіяй і творчасцю.
Гэтае жаданне можна рэалізаваць у Ганцавіцкай раённай бібліятэцы, дзе створана выстава, прысвечаная Францыску Скарыне. На выставе экспануецца болей 20 кніг аб першадрукары і яго творчасці, дакладна ўзноўленыя Бібліі таго часу. Сярод іх – трохтомнік “Францыск Скарына”, васьмітомнік “Кніга быцця” і трохтомнік “Біблія”.
Кожнае выданне па-свойму цікавае і арыгінальнае. Да прыкладу “Кніга быцця” змяшчае абшырную інфармацыю пра Скарыну, выкладзеную на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай і царкоўнаславянскай.
Кніга “Францыск Скарына” – гэта глянцавае каляровае вы-данне з мноствам фотаздымкаў, ілюстра-цый, каментарыяў. Кніга даступная для ўспрымання не толькі дарослага і дасведчанага чытача, але і для моладзі, распешчанай яркімі карцінкамі сучасных гаджэтаў. Вельмі зручнае аформлены зноскі з галоўнага тэксту, сутнасць якіх зачэпіць нават самага раўнадушнага чытача. Вось адна з іх:
“У прадмове да самай першай сваёй кнігі “Псалтыр” Францыск Скарына змясціў ключавыя думкі да разумення сваёй пазіцыі як перакладчыка і мовазнаўцы: Я, Францішак, Скарынаў сын, з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, бачачы карысць ад такой малой кнігі, загадаў друкаваць Псалтыр рускімі словамі на славянскай мове – найперш дзеля ўшанавання і праслаўлення Бога, у Тройцы адзінасутнага, Яго і Прачыстай Маці Марыі, і ўсіх нябесных чыноў і святых Божых, а затым дзеля ўсеагульнага дабра – перадусім таму, што міласцівы Бог пусціў мяне на свет з гэтага народу… Таксама змясціў я для простых людзей на палях некаторыя словы, ні ў чым не парушаючы самога Псалтыра, як: “онагри” і “геродеево жилище”, и “хлябие”, і іншыя словы, што маюцца ў Псалтыры, незразумелыя для простых людзей. Знойдуць на палях, што каторае з гэтых словаў азначае па-руску (гэта значыць па-беларуску)”.
Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, перакладчык і каментатар Бібліі, асветнік, культурны дзеяч, але і як філосаф, чый светапогляд спалучаў хрысціянскія і антычныя гуманістычныя ідэі, пісьменнік-празаік і паэт, што служыў не толькі эліце, але ўсяму народу. Дзякуючы яго творам, і сёння мы можам адчуць гармонію і спазнаць мудрасць Біблейскага слова.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.