Навошта вернікам “Суполка Маці Божай”
Вернікі касцёльнага руху "Суполка Маці Божай" з Ганцавіч разам з гасцямі з іншых гарадоў 21 ліпеня зладзілі сямейны пікнік на прыродзе. Якая мэта гэтага мерапрыемства "ГЧ" расказаў ксёндз Ян Саламон.
Фото: ілюстратыўнае, з архіва "ГЧ"
“Як у дзяржаве існуюць розныя грамадскія групы або арганізацыі так і ў каталіцкай Царкве ёсць розныя рухі. Іх задача – дапамагаць рэалізаваць у рэальным жыцці ідэал Евангелля, гэта значыць па сапраўднаму жыць згодна сваёй веры. Адным з такіх рухаў з’яўляецца так званы «Экипе Нотрэ Дам» “Суполка Маці Божай”.
«Мэта Суполак Маці Божай — дапамагчы сужэнствам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства:
• яны імкнуцца выконваць абяцанні, дадзеныя падчас хросту;
• хочуць жыць для Хрыста, з Хрыстом і праз Хрыста;
• аддаюцца Яму безумоўна;
• прагнуць служыць Яму безагаворачна;
• прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства;
• яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і;»
Як распавёў ксёндз Ян, удзельнікі суполкі сустракаюцца разам кожны месяц на супольную малітву, а таксама каб абмяняцца думкамі і жыццёвым вопытам. У суполак ёсць свае традыцыі.
Зімой суполкі з розных прыходаў разам адзначаюць Нараджэнне Хрыста, а ў час летніх вакацый – праводзяць сямейны пікнік. Гэта дапамагае вернікам пазнаёміцца бліжэй і разам адпачыць.
“Мы шмат працуем і амаль усё вымяраем вынікам нашай працы. Але гэта не самае галоўнае ў жыцці. Самае галоўнае: «Любіць Бога і свайго бліжняга» – а гэта рэалізуецца ў сям’і ў паўсядзённым жыцці.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.