Ганцавіцкія католікі выступілі ў Мінску на аплаткавай сустэчы
Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame адбылася ў Мінску 12 студзеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены. У сустрэчы ўзялі ўдзел 52 сям’і з дванаццаці розных мясцін Беларусі, у тым ліку і Ганцаўчане. Разам са сваімі парафіянамі прысутнічалі восем духоўных дарадцаў.
Фото: catholic.by
Сустрэча распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў кс. Андрэй Сіповіч, галоўны духоўны дарадца сямейнага руху Equipes Notre-Dame. У гаміліі святар заклікаў паразважаць аб месцы, якое займае Дзіцятка Езус у нашых сэрцах, а таксама задумацца аб Божай любові да кожнага з нас на працягу калядных святаў, – паведамляе партал catholic.by.

Неафіцыйная частка сустрэчы распачалася дзяленнем аплаткай паміж сем’ямі і духоўнымі дарадцамі. У руху прыжылася і актыўна падтрымліваецца традыцыя малітвы сем’яў адна за адну на працягу года. Падчас віншаванняў кожнае сужэнства актыўна шукала тых, за каго ім выпадаў лёс маліцца на працягу бліжэйшага года.
Ганцаўчане з радасцю сустрэліся з ксяндзом Алегам Шпецям, які раней служыў у касцёле г. Ганцавічы.

Працягнула сустрэчу цікавая забаўляльная праграма, да якой сур’ёзна рыхтавалася кожная з суполак.

У «Краіне талентаў» прагучалі як традыцыйныя калядкі, так і святочныя спевы на ўласныя вершы ўдзельнікаў, напрыклад, ад сямей з Лагойска. Сям’я Гарбуновых з Новай Мышы выканала беларускія танцы. Суполкі з Ганцавіч падрыхтавалі прыгожыя калядныя сувеніры.

Сем’і з суполкі з вул. Матусевіча ў Мінску паказалі кранальную пастаноўку «Скарбніца цнотаў», а суполкі з Баранавічаў падарылі ўсмешку і добры настрой казкай-жартам «Рэпка». Сем’і з Суботнікаў прынеслі каляднае віншаванне ад Трох Каралёў, а сем’і з Нясвіжа падрыхтавалі прэзентацыю пра сваю суполку.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя, асабліва дзеці, з радасцю сустрэлі святога Мікалая, які падрыхтаваў для сем’яў і дзетак прыемныя салодкія падарункі. Гэтая сустрэча, як і кожная сустрэча сем’яў руху, пакінула шмат цёплых успамінаў.

На развітанне сем’і дамовіліся аб сустрэчы на бліжэйшых рэкалекцыях, якія адбудуцца ў Росі ў сакавіку бягучага года.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.