Аўтарадыё спявае пра Беларусь
Свіслач: рэгіянальны партал ужо пісаў пра закрыццё мінскай студыі "Аўтарадыё". А таксама пра музычныя пародыі што рэгулярна гучаць на хвалях маскоўскага "Авторадио" ў ранішнім шоў Мурзілкі. І вось цягам апошняга месяца падзеі ў Беларусі натхнілі "Мурзілак" адразу на тры новыя песні.
Магчыма, дарэчы, што мінскія радзійшчыкі сталі ў тым ліку ахвярай раз’юшанасці аднаго з беларусаў на таленавітыя пародыі, што агучваюць расійскія калегі. І хоць між двума станцыямі няма аніякай сувязі (яны самастойныя і незалежныя адна ад адной), да мінчан улады дацягнуліся. Да масквічоў – мусіць не выпадае – рукі кароткія.
А тым часам шоў “Мурзілкі” працягвае выходзіць. І там працягваюць пісаць пародыі з нагоды беларускіх падзеяў. Цягам апошняга месяца нашыя навіны натхнілі “мурзілак” адразу на тры новыя песні.
Першая – пра унікальную забарону – забарону на вываз макулатуры з Беларусі
Другая – таксама пра забарону – на гэты раз “неафіцыйную забарону” на творчасць групы “Кіно”, В. Цоя асабіста а таксама фразы ШОС, Аляксандр Рыгоравіч на беларускім радыё
І нарэшце трэцяя – гэтым разам не забарона а нейкая нязвыклая для афіцыёза, якім ёсць Славянскі Базар у Віцебску непаслухмянасць – расійская спявачка адмовілася своечасова пакідаць сцэну фестывалю.
Мы ўзялі на сабе смеласць аб’яднаць усе тры відэароліка ў невялікі відэаканцэрт. Яго і прапануем да увагі.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит