Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!
Стартаваў новы конкурсны праект «Народная журналістыка”. Ідэя новага конкурса ў тым, што малым сродкам інфармацыі можа стаць любы беларус, любы можа паспрабаваць стаць “народным журналістам”.
Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста. “Народны журналіст” можа быць упэўнены ў сабе, бо ён піша пра тое, што хвалюе менавіта яго, турбуе яго сваякоў ці суседзяў. У Беларусі ўлады вельмі часта не зважаюць на жыццёвыя і бытавыя праблемы звычайных людей – заробкі, высокія кошты, праблемы з адукацыяй, транспартам, камунальнымі службамі, жытлом ці правапарадкам.
Калі вас хвалююць штодзенныя праблемы вашага горада, рэгіёна ці вёскі, напішыце пра гэта ў любым жанры, магчыма з выкарыстаньнем выяў, фотаздымкаў, відэаматэрыялаў. “Народны журналіст” можа апісаць любую значную, турбуючую яго праблему, даслаць на сайт з пазнакай “На конкурс”, альбо проста паспрабаваць сябе ў якасьці журналіста і прыслаць навіну, якая будзе таксама апублікавана на сайце. Многія людзі ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэтая нявера вынікае з-за недахопу інфармацыі.
Мэта конкурсу – заахвоціць здольных напісаць пра мясцовую праблему так яскрава і пераканаўча, што дзеля яе вырашэньня людзі аб’яднаюцца. Арганізуйце сваіх суседзей! Падыміце сваіх знаёмых! Няхай яны пабачуць, што нешта вакол сябе можна зьмяніць. Пачніце з агучваньня праблемы. Магчыма, далей гэта дапаможа вырашыць вашыя набалелыя канфлікты. Прапануйце сваё выйсьце з канкрэтнай сітуацыі. Агучце тыя тэмы, якіх не пачуеш на нанацыянальных каналах. Раскажыце пра беспрацоўе, карупцыю на прадпрыемстве, дзе вы працуеце, пралемы з адукацыяў вашай вёскі ці палітычны пераслед вашых сяброў, сацыяльныя кантрасты ці жахлівыя гісторыі з мэдыцынскай сферы.
Матэрыялы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у складзе якога прафесійныя журналісты, дзеячы мясцовага самакіравання, літаратары. Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі – размешчаны на сайце www.narodny.by. Двое пераможцаў атрымаюць партатыўныя кампутары, пяцёра аўтараў найлепшых матэрыялаў, паедуць у Польшчу на кароткі стаж у мас-мэдыях і мясцовых самакіраваннях Варшавы і Беластока, а дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць надрукаваныя.
Свае працы можна дасылаць на [email protected] або на абаненцкую скрыню — г. Мінск а/с 86 220002. Матэрыялы павінны быць адасланыя да 18.00 12 верасьня. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375 44 717 92 26
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.