Цуд 75-гадовага Міхаіла Курловіча
Жартоўны выпадак замест сенсацыі атрымаўся ў аўторак. На “гарачую лінію” “ГЧ” патэлефанаваў пенсіянер Міхаіл Іосіфавіч Курловіч з Ганцавіч і паведаміў “сенсацыяйнцю” навіну.
“Учора пасля навальніцы я злавіў нейкую істоту, якой з роду не бачыў! Адкуль узялася – невядома. У яе панцыр і рогі, у вадзе жыве. Я яе ў вядры трымаю з учарашняга дня, – рассказвае Міхаіл Іосіфавіч Курловіч. – Вы прыязжайце і навуковага супрацоўніка з сабой бярыце, каб вызначыць, што гэта за жывёліна”.
Запытаўшыся якіх памераў “жывёліна” наш карэспандэнт угаварыў Міхаіла Іосіфавіча, пакуль прыехаць і разабрацца без навукоўца. На перавулаку Грыцаўца сустрэў дзед Міша, дарэчы наш пастаянны падпісчык, і павёў паказваць невядомую істоту. На вуліцы каля хаты стаяла вядро, абвязанае гардзінай, у якое дзед пасяліў пітомца. Сабраліся і суседзі.
Зняўшы матэрыю, усе ўбачылі што ў вядры сядзіць… звычайны вінаградны смоўж. Ён выпусціў рожкі і поўз на волю. Некаторыя сталі жартаваць…
“Во дзіва, 75 гадоў на свеце пражыў, а такой істоты бачыць не даводзілася!, – крыху з расчараваннем сказаў Міхаіл Іосіфавіч. – Я ж думаў, што гэта цуд! Жывёліну рэдкую злавіў, а аказалася, што ўсе пра яе ведаюць, акрамя мяне. Я на Каспійскім моры быў, там у ракавінах розныя стварэнні бачыў, а яшчэ скарпіёнаў, фалангаў ядавітых бачыў, а тут, атрымоўваецца, для сябе зрабіў адкрыццё!”
Але потым насторой у дзеда Мішы змяніўся, ён любаваўся сваім “пітомцам”, якого адпусціў на волю. І яшчэ некаторы час мы правялі ў размовах з гэтым шчырым і цікавым чалавекам, які ўмее радавацца нават смаўжу.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.