Цукровы дыябет – у тройцы небяспечных смяротных хвароб
У мінулы панядзелак, 14 лістапада, падчас медыка-асветніцкай акцыі “Ранняе выяўленне і прафілактыка цукровага дыябету”, якая праводзілася ў цэнтральнай раённай бальніцы, усе жадаючыя маглі праверыць цукар у крыві, атрымаць неабходную кансультацыю аб правільным харчаванні.
Акцыя была прысвечана Сусветнаму дню барацьбы з цукровым дыябетам. Яна праходзіла на першым паверсе паліклінікі. Праводзілі акцыю ўрач-эндакрынолаг Зінаіда Руднікевіч, урач-валеолаг Галіна Арцёменка, медсёстры эндакрыналагічнага і прафілактычнага кабінетаў.
Як расказала Зінаіда Уладзіміраўна, падчас акцыі медыцынскія сёстры з дапамогай спецыяльнага прыбора вымяралі цукар у крыві, а таксама гутарылі з пацыентамі аб здаровым харчаванні. Менавіта дыета і стабільны рэжым харчавання дапамагаюць хворым у барацьбе з гэтай цяжкай, вымотваючай хваробай.
Падчас акцыі жадаючым распаўсюджвалі брашуры, у якіх расказвалася аб сур’ёзнасці гэтай так званай “салодкай” хваробы. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, цукровы дыябет знаходзіцца на трэцім месцы сярод асноўных прычын смерці. Нараўне з сардэчна-сасудзістай паталогіяй і анкалогіяй дыябет называюць чумой XXI стагоддзя для ўсіх народаў і ўсіх узроставых груп.
Шмат стагоддзяў людзі не ведалі сродкаў барацьбы з хваробай, і дыягназ не пакідаў пацыенту ніякай надзеі не толькі на выздараўленне, але і на жыццё. І толькі ў 1922 годзе малады канадскі вучоны Фрэдэрык Бантынг упершыню выратаваў жыццё 14-гадоваму хлопчыку, зрабіўшы яму ін’екцыю інсуліну. Лякарства ўрач распрацаваў з калегам Чарльзам Бэстам. І хаця да гэтага часу цукровы дыябет лічыцца невылечнай хваробай, аднак цяпер яе можна трымаць пад кантролем.
Па словах Зінаіды Руднікевіч, падчас акцыі медработнікі таксама вымяралі рост, вагу і выводзілі індэкс масы цела ўсім, хто ў гэты час зайшоў у паліклініку і пажадаў праверыць свае параметры. Тым, у каго індэкс масы цела выходзіў за межы нормы, інакш кажучы, былі заўважаны прыкметы атлусцення, рэкамендавалася звярнуцца да эндакрынолага, прайсці абследаванне, каб выключыць пачатак захворвання на цукровы дыябет.
Грамадзянам, якія ўжо знаходзіцца ў ліку хворых, спецыялісты рэкамендавалі навучыцца ўспрымаць цукровы дыябет не як хваробу, а як іншы стыль жыцця. Пры разумным падыходзе многія абмежаванні нескладана адаптаваць да паўсядзённага жыцця, не згубіўшы пры гэтым яго паўнаты і разнастайнасці.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.